БЕЛ Ł РУС

Ці маюць беларусы права публікаваць фота з парушэннямі суседзяў у дамавым чаце?

14.04.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Многія беларусы, якія знаходзяцца ў дамавых чатах у мэсэнджарах, сутыкаліся з публікацыяй там фота і відэа, з дапамогай якіх адныя жыхары скардзяцца на парушэнні іншых. У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных (НЦАПД) растлумачылі, ці законна гэта.

«Размяшчаць такія матэрыялы ў інтэрнэце (у месенджары) — гэта апрацоўка асабістых звестак, і для гэтага трэба мець прававую падставу», — патлумачылі ў цэнтры.

Там расказалі, што арганізацыі ўласнікаў не маюць права, згодна з заканадаўствам, публікаваць фота і відэа без дазволаў людзей, якія выяўленыя на кадрах. Калі ж жыхары ўбачылі ў дзеяннях сваіх суседзяў правапарушэнне, то трэба звярнуцца «ва ўпаўнаважаныя (у тым ліку праваахоўныя) органы» і ім ужо расказаць пра заўважанае для прыцягнення вінаватых да адказнасці.

Згодна з ч. 1 арт. 23.7 КаАП Беларусі, за наўмысныя незаконныя збор, апрацоўку, захоўванне або наданне персанальных даных фізасобы альбо парушэнне яго правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных даных, пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь (цяпер 2100 рублёў).

Чытайце таксама:

«І выхадны страцілі, і не зарабілі, і патраціліся». Што беларусы гавораць пра суботнікі

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне

Год пабудовы — зусім не галоўнае. Як выбіраюць дамы для капітальнага рамонту і колькі плацяць жыхары?

Каментары да артыкула