БЕЛ Ł РУС

Былы генпракурор Канюк больш не пасол у Арменіі

17.04.2025 / 19:44

Nashaniva.com

Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ, паводле якога Аляксандр Канюк вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі. 

Аляксандр Канюк падчас выканання абавязкаў пасла ў Арменіі. Фота: mfa.gov.by

Паслом у Арменіі Аляксандр Канюк стаў восенню 2020 года. Перад тым ён з 20 верасня 2011-га па 9 верасня 2020 года быў генеральным пракурорам Беларусі. Зняты са сваёй высокай пасады ён быў праз месяц пасля пачатку маштабных пратэстаў у Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Відаць, у тых умовах ён не апраўдаў ускладзеных на яго чаканняў, хоць прамой бачнай збоку нелаяльнасці не праяўляў. На месца Канюка генпракурорам быў прызначаны Андрэй Швед, які трымае гэтую пасаду дагэтуль.

Ці атрымае Аляксандр Канюк новую пасаду, пакуль не паведамляецца. Паколькі яму ўжо 64 гады, то можа быць адпраўлены і на пенсію.

Акрамя Аляксандра Канюка, Лукашэнка вызваліў ад пасады яшчэ аднаго дыпламата — ужо былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Нігерыі і па сумяшчальніцтве ў Гане, Камеруне і Кот-Д'івуары Вячаслава Брыля.

Чытайце таксама:

Лапшын мяркуе, што ініцыятарам яго затрымання ў Арменіі стаў пасол Канюк

Лукашэнка прызначыў новых паслоў — хто гэтыя людзі?

Рыжанкова сустрэлі ў Зімбабвэ з нацыяльным каларытам і аркестрам

Лукашэнка абмеркаваў з Рыжанковым «крокі па аднаўленні даверу з заходнімі краінамі»

Каментары да артыкула