БЕЛ Ł РУС

У Брэсце жанчына перавозіла наркотыкі ў дзіцячым вазку з дзіцём

18.04.2025 / 16:34

Nashaniva.com

У Брэсце маладая жанчына атрымала ў месенджар прапанову аб заробку і пагадзілася на яе. Па загаду куратара яна забірала са схованак аптовыя партыі тавару, фасавала іх па месцы жыхарства, а пасля распаўсюджвала на тэрыторыі горада.

Фота ілюстрацыцнае

Характэрна, што наркотык жанчына перавозіла ў дзіцячым вазку з двухгадовым дзіцём.

Пры ёй, у здымнай кватэры і схованках, выяўлена і канфіскавана 760 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС, а таксама вагі, ізастужка і зіп-пакеты.

Праца жанчыны працягвалася менш за месяц. Цяпер на яе заведзеная крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Новы тып вечарынак набывае папулярнасць у моладзі — удзень, з кавай і без алкаголю

Пракурорская работніца расказала дзве гісторыі, калі ведамства дабілася меншых тэрмінаў для абвінавачаных

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер

Каментары да артыкула