БЕЛ Ł РУС

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»

21.04.2025 / 16:32

Nashaniva.com

На чале створанага пасля інаўгурацыі Дональда Трампа Дэпартамента ўрадавай эфектыўнасці (DOGE) мільярдэр Ілан Маск меў намер змагацца з бюракратыяй і павышаць эфектыўнасць працы дзяржслужачых. Але прынамсі ідэя з падачай дзяржаўнымі службоўцамі штотыднёвай справаздачы аб дасягненнях пацярпела крах, піша The Washington Post.

Ілан Маск. Фота: Getty Image

Мільярдэр Ілан Маск, чый тэрмін дзяржслужбы заканчваецца ў траўні, гатовы яе пакінуць, кажа крыніца, знаёмая з пазіцыяй мільярдэра. Паводле яе слоў, Маск стаміўся ад «патоку грубых і неэтычных нападак з боку левых».

Суразмоўца перакананы, што адхіленне Маска не паўплывае на DOGE, паколькі каманда дэпартамента ўжо замацавалася ў мностве федэральных агенцтваў.

У той жа час заканчэнне дзяржслужбы Маска павінна пайсці на карысць ягонай кампаніі Tesla, якая зазнала разбуральны ўплыў асабістага брэнда свайго заснавальніка. Кампанія «ператварылася ў палітычны сімвал адміністрацыі Трампа і DOGE», праз што яе акцыі са студзеня патаннелі на 43%, і яна можа страціць да 20% будучага попыту, кажуць аналітыкі.

Тым не менш, высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі Трампа, якая называе DOGE прыкладам таго, як хутка перафармаваць цяжкую бюракратыю, лічыць, што вынікуі ягонай дзейнасці хутчэй паспяховыя:

«Ніхто не можа сказаць, што DOGE не дасягнуў гістарычнага поспеху. Вынікі кажуць самі за сябе».

Але так можна казаць далёка не пра ўсе ініцыятывы Маска. Так, у лютым DOGE запатрабавала ад службоўцаў штотыдзень даваць справаздачу пра пяць сваіх дасягненняў. Першапачаткова Маск заявіў, што адмова адказаць на ліст будзе пагражаць звальненнем, але праз два дні ўпраўленне кадравай службы (OPM) гэта абвергла, і з тых часоў ініцыятыва пачала развальвацца.

Справаздачы для DOGE аказаліся ў выніку бескарыснай бюракратыяй. Адныя ведамствы адразу адмянілі патрабаванне, іншыя фармальна пакінулі яго, але не сочаць за выкананнем, з-за чаго супрацоўнікі тыднямі капіююць адныя і тыя ж тэксты, адпраўляюць гатовыя шаблоны або пішуць справаздачы на замежных мовах у знак пратэсту.

У выніку ў лістоў няма ні канкрэтнай мэты, ні стратэгіі апрацоўкі, а ў дзяржаўных агенцтваў, якія адпраўляюць справаздачы, «няма ідэй, як і навошта іх выкарыстоўваюць».

Чытайце таксама:

Трамп расчараваны сваімі дарадцамі з-за вынікаў увядзення пошлін

77 дэмакратаў-кангрэсменаў запатрабавалі ад Трампа звольніць Маска да 30 мая

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады

Ілан Маск і іншыя пратрампаўскія мільярдэры выступілі супраць увядзення новых мытаў

​На рашэнне Трампа ўвесці мыты супраць усяго свету аказаў уплыў фэйкавы эксперт

Каментары да артыкула