Свет88

Ілан Маск і іншыя пратрампаўскія мільярдэры выступілі супраць увядзення новых мытаў

Мільярдэры, якія падтрымліваюць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, раскрытыкавалі ягонае рашэнне ўвесці мыты ад 10 да 50% на імпарт больш чым са 180 краін, піша The Moscow Times.

Ілан Маск. Фота: Scott Olson/Getty Images

Заснавальнік Tesla і SpaceX, а таксама куратар Дэпартамента эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ЗША (DOGE) Ілан Маск спачатку абрынуўся з крытыкай на адрас дарадцы прэзідэнта па гандлёвай палітыцы Пітэра Навара, які адыграў ключавую ролю ў распрацоўцы плана па мытах, а затым падчас асабістых зносін папрасіў Трампа адмовіцца ад гэтай пастановы, паведамілі Washington Post (WaPo) дасведчаныя крыніцы.

Аднак, з іх слоў, прэзідэнт ЗША не паслухаў бізнэсмена, які ўклаў амаль 290 мільёнаў даляраў у падтрымку Трампа і іншых рэспубліканцаў на выбарах.

Пасля гэтага Маск апублікаваў у сацсетцы X відэа, на якім нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы Мілтан Фрыдман тлумачыць важнасць свабоднага рынку.

Занадта высокімі назваў прапанаваныя мыты сузаснавальнік амерыканскай гандлёвай сеткі крам будматэрыялаў Home Depot і даўні спонсар Рэспубліканскай партыі Кен Ланган. У інтэрв'ю Financial Times ён заявіў, што 46-працэнтны тарыф для В'етнама — «лухта сабачая», а дадатковы збор 34% для Кітая — «занадта агрэсіўны» і не дае «шанцу на поспех сур'ёзных перамоў».

Паводле яго слоў, «больш кіраваным і, безумоўна, канструктыўным» падыходам было б увядзенне 10-працэнтнага агульнага тарыфу на імпартаваныя тавары з наступнымі двухбаковымі перамовамі з краінамі. Таксама Ланган выказаў упэўненасць, што Трампа «дрэнна інфармуюць» у галіне эканамічнай палітыкі.

У сваю чаргу мільярдэр Біл Экман, які быў спонсарам прэзідэнцкай кампаніі Трампа, назваў мыты «сур'ёзнай палітычнай памылкай».

Не падтрымаў тарыфы, вышэйшыя за 10%, і інвестар Стэнлі Даркенмілер, якога Financial Times называе настаўнікам міністра фінансаў ЗША Скота Бесента.

Супраць меры выказаўся і міністр фінансаў першага прэзідэнцкага тэрміну Трампа Уілбур Рос. З ягоных слоў, сітуацыя «больш сур'ёзная», чым ён чакаў. Рос падкрэсліў, што бізнэс можа справіцца як з добрымі, так і з дрэннымі навінамі, але «складана спраўляцца з нявызначанасцю».

Выканаўчы дырэктар JPMorgan Chase Джэймі Дайман у штогадовым лісце акцыянерам папярэдзіў, што тарыфы, «верагодна, прывядуць да росту інфляцыі і прымусяць многіх задумацца пра большую верагоднасць рэцэсіі». «Чым хутчэй будзе вырашана гэтая праблема, тым лепш, таму што некаторыя негатыўныя наступствы з часам будуць нарастаць і іх будзе цяжка павярнуць назад», — папярэдзіў Дайман.

Пры гэтым спецыялісты JPMorgan ацанілі імавернасць рэцэсіі ў ЗША ў 60%, а замест росту ВУП краіны на 1,3% сёлета чакаюць падзення на 0,3%. У Goldman Sachs ацэньваюць верагоднасць наступлення рэцэсіі ў ЗША ў найбліжэйшыя 12 месяцаў у 45%. 

Каментары8

  • бабруйчанін
    08.04.2025
    А што здарылась? 300 млрд$ згубілі
    Мы маем досвед адчуванне як Бафет у кэшэ трымаем ..нам ||
  • Ха
    08.04.2025
    Не не не, не фіг было яго падтрымліваць, а калі падтрымалі, дык так вам і трэба.
  • Лапидарный гениал
    08.04.2025
    Гении бранятся только тешатся

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

На Блізкі Усход прыбыў дэсантны карабель з амерыканскімі марскімі пехацінцамі2

Орбан на перадвыбарчым мітынгу сарваўся і накрычаў на пратэстоўцаў3

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП12

Грошы беларуса 10 гадоў ляжалі ў банку на дэпазіце. Што з імі стала за гэты час?9

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках3

У Пружанскім раёне падчас пажару згарэлі 18 будынкаў

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі36

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць