БЕЛ Ł РУС

Паказалі партрэт Трампа, які яму ў сакавіку падарыў Пуцін

22.04.2025 / 18:11

Nashaniva.com

Тэлеканал CNN паказаў партрэт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які ў сакавіку падарыў яму Пуцін. Аўтар партрэта — расійскі мастак Нікас Сафронаў.

На партрэце Трамп намаляваны пасля замаху на яго ў ліпені 2024 года, падчас прэзідэнцкай кампаніі — з акрываўленым тварам і паднятым уверх кулаком.

Па словах Нікаса Сафронава, ён, маўляў, не стаў браць грошы за працу, бо «адразу зразумеў, якую ролю гэты партрэт можа адыграць у збліжэнні ЗША і Расіі».

У канцы сакавіка спецпасланнік Трампа па Блізкім Усходзе Стыў Уіткаф пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным расказаў, што перадаў Дональду Трампу ягоны партрэт у падарунак ад расійскага прэзідэнта. Па словах Уіткафа, гэты партрэт Пуцін заказаў у «вядучага расійскага мастака», але яго імя спецпасланнік не назваў. Цяпер жа Сафронаў сам прызнаўся ў сваім аўтарстве ў інтэрв'ю CNN.

Чытайце таксама:

Трамп паабяцаў раскрыць дэталі «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай на працягу трох дзён

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ

Пасланнік Трампа Уіткаф зноў можа наведаць Расію на гэтым тыдні

«Пытанне закрытае». Кіт Келаг заявіў, што Украіна не стане членам НАТА

ЗША на наступным тыдні хочуць узгадніць у Лондане поўнае спыненне агню ва Украіне

Каментары да артыкула