Свет2525

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ

Адміністрацыя Дональда Трампа зрабіла шэраг прапаноў для заканчэння вайны ва Украіне, уключаючы прызнанне анексіі Крыму Расіяй і адмову Кіева ад перспектывы далучэння да НАТА. Кіеў мусіць адказаць на гэтыя ініцыятывы на сустрэчы ў Лондане на гэтым тыдні, піша WSJ. 

Спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаф слухае дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа падчас сустрэчы з дэлегацыямі Францыі, Украіны, Германіі і Вялікабрытаніі ў Елісейскім палацы ў Парыжы, 17 красавіка 2025 г. Фота: Ludovic Marin, Pool Photo via AP

Паводле крыніц выдання, прадстаўнікі адміністрацыі Дональда Трампа сустрэліся з украінскімі і еўрапейскімі калегамі ў Парыжы, дзе прадставілі канфідэнцыйны дакумент з прапановамі для спынення канфлікту. Сярод прапаноў — магчымасць прызнання ЗША анексіі Крыму, выключэнне Украіны з планаў далучэння да НАТА, а таксама стварэнне нейтральнай зоны вакол Запарожскай АЭС пад кантролем ЗША.

Украінскі бок, у тым ліку кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак, міністр абароны Рустэм Умераў і міністр замежных спраў Андрэй Сыбіга, узялі ўдзел у перамовах. Наступны раўнд дыскусій адбудзецца ў Лондане на гэтым тыдні, дзе чакаецца афіцыйны адказ Украіны.

Паводле дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, калі прагрэс у перамовах не будзе дасягнуты цягам бліжэйшых тыдняў, Вашынгтон можа прыпыніць сваю дыпламатычную актыўнасць у гэтым кірунку. Ён падкрэсліў, што перададзены Кіеву дакумент — гэта спіс магчымых варыянтаў для абмеркавання, а не ўльтыматум.

Сярод іншых ініцыятыў — перадача Запарожскай АЭС пад кантроль ЗША і магчымасць яе выкарыстання для забеспячэння электраэнергіяй як падкантрольных Украіне тэрыторый, так і акупаваных Расіяй. Трамп таксама нібыта выказваў зацікаўленасць у набыцці ўкраінскіх энергетычных актываў.

Хоць гэтыя прапановы не задавальняюць патрабаванні Крамля (у прыватнасці, Расія патрабуе юрыдычнага прызнання чатырох акупаваных рэгіёнаў на ўсходзе Украіны), яны з’яўляюцца істотным адхіленнем ад пазіцыі ЗША, што захоўвалася цягам апошніх гадоў. Напрыклад, ЗША асуджалі анексію Крыма як пагрозу міжнароднаму праву.

ЗША пакуль не патрабуюць ад Украіны скараціць армію ці адмовіцца ад падтрымкі з боку Захаду. Аднак Кіеў сутыкаецца з жорсткім выбарам: ісці на кампрамісы ці рызыкаваць спыненнем падтрымкі з боку Вашынгтона.

Кіеў ужо заяўляў пра гатоўнасць разгледзець 30-дзённае спыненне агню пры ўмове ўзаемных дзеянняў з боку Масквы. Аднак украінскія чыноўнікі сцвярджаюць, што Расія парушыла нават кароткі велікодны рэжым цішыні.

Пакуль не ясна, якія гарантыі бяспекі можа атрымаць Украіна ў выпадку заключэння міру. Адміністрацыя Трампа таксама не пацвердзіла, ці будзе яна падтрымліваць еўрапейскія краіны, што маглі б размясціць свае войскі ва Украіне для стрымлівання расійскай агрэсіі.

Каментары25

  • Лютавер
    21.04.2025
    ОбоSрались гаранты.
  • Андрусь
    21.04.2025
    Трамп калі-небудзь выставіць якія-небудзь умовы, на якія саступкі павінна пайсці расія, ці толькі на Украіну будзе ціснуць, а расіі надаваць плюшкі ад вайны?
  • Будапештскі мемарандум
    21.04.2025
    Заходнікі, на чале з дэмакратам Клінтанам, крэпка абдурылі Украіну, калі яна бескаштоўна аддавала ядзерную зброю маскоўскай імперыі ваявітых прыдуркаў.

    Дэмакрат Абама сдаў расіянцам Крым і частку Данбаса.
    А дэмакрат Байдэн заахвоціў маскоўцаў працягнуць вайну з 2022 года і асабістым абмежаваннем паставак зброі стварыў ўмовы зацяжной вайны.

Цяпер чытаюць

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску9

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў2

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя10

Дэкрэтныя дапамогі збіраюцца разлічваць з улікам заробкаў бацькоў дзіцяці7

У Бабруйску пенсіянерка стала ахвярай махляроў трэці раз за два гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску9

Украіна знішчыла шэсць расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць