БЕЛ Ł РУС

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год

23.04.2025 / 16:27

Nashaniva.com

Агульны рынак нафты і нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі з'явіцца пазней запланаванага. Яго стварэнне перанеслі на 1 студзеня 2027 года, заявіла намесніца старшыні канцэрна «Белнафтахім» Святлана Гурына на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Фота ілюстрацыйнае

Дэпутаты ратыфікавалі пратакол да пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй у галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

«Мы вядзем пастаянны дыялог з нашым стратэгічным партнёрам — Расійскай Федэрацыяй — наконт стварэння агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў. Гэтая праца паэтапная, бо ў кожнай з краін сфарміраваная свая сістэма працы на гэтым рынку, і яна патрабуе ўзважанага падыходу. Абмеркаваўшы гэтыя пытанні ў межах раней распрацаваных саюзных праграм, бакі прыйшлі да высновы, што патрэбна дадатковая падрыхтоўка, таму тэрмін перанесены на 1 студзеня 2027 года», — заявіла Святлана Гурына.

Раней Расея і Беларусь планавалі стварыць агульны нафтавы рынак не пазней за 2025 год.

Сёння дэпутаты прынялі законапраект аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і урадам Расійскай Федэрацыі ад 12 студзеня 2007 года, што рэгулюе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Пратакол быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года. 

Святлана Гурына падкрэсліла, што планы стварэння агульнага рынку з 2027 года тлумачаць тэрміны, пазначаныя ў пратаколе.

Яна дадала, што пратакол закладае гнуткі механізм — калі спатрэбіцца дадатковае перанясенне тэрмінаў у 2027 годзе, гэта можна будзе зрабіць без змен у дакументах.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія кампаніі з-за палітыкі Трампа могуць вярнуцца да супрацоўніцтва з «Газпрамам»

Трампавы мыты вызвалілі расійскую нафту ад заходніх санкцый

У Мінпрыроды расказалі, на колькі гадоў Беларусі хопіць запасаў нафты і калію

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?

Каментары да артыкула