БЕЛ Ł РУС

Выбары спікера Каардынацыйнай рады пройдуць 13 мая

25.04.2025 / 16:3

Nashaniva.com

Выбары спікераі Каардынацыйнай рады пройдуць 13 мая. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі КР па пытаннях статуту і арганізацыйных пытаннях Яўген Каравулаў.

Ён расказаў, што згодна са статутам выбары спікера КР праходзяць праз тры месяцы пасля таго, як папярэдні спікер перастаў выконваць свае функцыі, а зніклая Анжаліка Мельнікава перастала браць удзел у працы КР 12 лютага.

Таксама Я. Каравулаў зазначыў, што выбары спікера могуць не адбыцца, калі віцэ-спікер пяройме гэтыя функцыі. Але, як паведамлялася раней, в.а, старшыні Стася Гліннік сказала, што не будзе балатавацца на пасаду старшыні. Таму выбары пройдуць 13 мая.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Чытайце таксама:

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Анжаліку Мельнікаву польскія следчыя разглядаюць як пацярпелую

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока

«Яна працавала і атрымлівала заробак». НАУ адказаў наконт грошай Мельнікавай

Каментары да артыкула