Грамадства1717

Анжаліка Мельнікава хацела выкупіць беларускі фонд з Беластока

Тэлеканал «Белсат» паразмаўляў з беластоцкім актывістам, звязаным з фондам Białoruś 2020, дзе Анжаліка Мельнікава працавала пасля свайго прыезду ў Польшчу і з якога фактычна і пачалася яе палітычная кар'ера.

Анжаліка Мельнікава

Суразмоўца, які пажадаў застацца неназваным, быў знаёмы не толькі з дзейнасцю фонду Białoruś 2020, але і з самой Анжалікай Мельнікавай. Звязана гэта было якраз з працай у фондзе.

Сам фонд з’явіўся ў 2021 годзе і быў адказам на падзеі ў Беларусі. Гэта была «спроба арганізавацца пасля падзеяў 2020 года» сярод беларусаў, якія ладзілі акцыі ў Беластоку і спрабавалі дапамагаць уцекачам, расказаў суразмоўца.

З яго слоў, Анжаліка Мельнікава з’явілася ў Беластоку ў 2021 годзе, але як яна знайшла згаданы фонд, ён не ведае.

Наогул характарызуе жанчыну як асобу даволі скрытную. Яна нічога не расказвала пра сябе, аддаючы перавагу «свецкім» размовам як сродку падтрымання кантактаў з людзьмі.

Цяпер, калі Анжаліка знікла, супольныя знаёмыя спрабуюць узгадаць нейкія акалічнасці яе жыцця, якія маглі бы праліць свет на гэтую сітуацыю, але ніхто не можа ўспомніць нават таго, як яна з’явілася сярод беластоцкіх беларусаў.

Хіба толькі згадваюць, што любіла падарожнічаць, у тым ліку ў цёплыя краіны — Турцыю, Егіпет і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Але ніколі не дзялілася падрабязнасцямі сваіх падарожжаў. Пры гэтым калегі ведалі, што ў яе ёсць дзеці і яны знаходзяцца ў Беларусі, а з мужам яна разводзіцца.

Але тады быў такі час, калі нікога яшчэ не здзіўляла з’яўленне новых невядомых раней людзей зніадкуль, узгадвае суразмоўца: «Як казалі ў 2020-м, «мы не знали друг друга до этого лета». Тады ў дэмакратычным асяроддзі з’яўляліся і знікалі людзі, пра якіх не было вядома надта шмат, ды і сам рух быў «зялёны». 

У фондзе Białoruś 2020 Анжаліка Мельнікава з’явілася ў студзені 2022 года, узгадвае суразмоўца. Што тычыцца працы, то ён характарызуе зніклую спікерку як вельмі актыўную і мэтанакіраваную.

«Яна з’явілася вельмі хутка, адразу прапанавала свае паслугі як асобы, якая ўмее пісаць праекты», — кажа суразмоўца пра далучэнне Мельнікавай да працы фонду.

Патрэбная праца і грошы, тлумачыла яна сваю актыўнасць.

«Яна ўвесь час казала, што ёй трэба зарабіць на кватэру, бо яна тут разводзіцца з мужам, ёй трэба дзейнічаць, працаваць… Тлумачэнне было тыпова бізнэсовае», — сцвярджае суразмоўца.

Праца ў фондзе не была працяглай. Літаральна праз пару месяцаў Анжаліка паведаміла, што збіраецца пераехаць у Варшаву. За гэты кароткі час яна паспела папрацаваць толькі над адным праектам.

Ён тычыўся дапамогі ўцекачам з Беларусі і Украіны. Суразмоўца, дарэчы, не выключае, што Мельнікава мела доступ да імёнаў людзей, якія карысталіся праектам, хоць, па яго словах, сама праца і была «тэхнічная».

Ад’езд з Беластока быў вельмі хуткі, настолькі, што справаздачу па працы над праектам яна дасылала ўжо з Варшавы.

Цікава, што закончыўшы працу над праектам, Анжаліка Мельнікава прапанавала выкупіць фонд Białoruś 2020 за грошы. Вось гэтаму ў фондзе ўжо здзівіліся: нейкая асоба, не вядомая ў дэмакратычным руху, раптам хоча купіць фонд, які «меў за сабой бэкграўнд беластоцкіх пратэстаў». І адмовілі.

Фонд Białoruś 2020 дагэтуль працягвае дзейнасць, звязаную з беларускай культурай і дыяспарай. Заснавальніца і тагачасная кіраўніца фонду адмовілася каментаваць «Белсату» гісторыю з Мельнікавай.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

8 красавіка віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, паведаміла, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы пачынаючы з ліпеня 2024 года.

10 красавіка тэлеканалу «Белсат» стала вядома, што з рахунка фонду Białoruś Liberty, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы. Зрабіла гэта яна сама ці хто іншы, пакуль невядома. 

14 красавіка стала вядома, што расследаванне знікнення Анжалікі Мельнікавай у Польшчы перавялі на больш высокі ўзровень — замест Варшаўскай акруговай пракуратуры гэтым будзе займацца Нацыянальная пракуратура. На думку следчых, справу павінны расследаваць пракуроры, якія займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку пытаннямі шпіянажу.

Каментары17

  • 1863
    18.04.2025
    Хачу кватэру купiць )))
  • Гастарбайтарка
    18.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • PL
    18.04.2025
    Степанцов в своем репертуаре.

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі ўплывовыя Папа і Каталіцкая царква ў свеце?2

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі7

На ўчастку праспекта Незалежнасці паставяць 17 стэндаў-плітаў, да якіх можна будзе ўскладаць кветкі2

У панядзелак у Беларусі было +28°С

Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў1

Біржавыя індэксы ЗША і даляр знізіліся на фоне атакі Трампа на кіраўніка Цэнтрабанка3

Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us4

У ААЭ заканадаўства пачне пісаць штучны інтэлект

«З адзіным надпісам: Franciscus». Ватыкан апублікаваў завяшчанне памерлага Папы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times10

Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту — Financial Times

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць