БЕЛ Ł РУС

Да канца года ў Беларусі запусцяць імгненныя плацяжы па QR-кодзе

25.04.2025 / 16:15

Nashaniva.com

Пра намер да канца гэтага года ўкараніць у Беларусі імгненныя плацяжы па QR-кодзе паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў на канферэнцыі «Лічбавы банкінг — 2025», перадае БелТА.

Аляксандр Ягораў адзначыў, што прымяненне штучнага інтэлекту дае магчымасць павысіць эфектыўнасць унутраных банкаўскіх працэсаў і накіроўваць намаганні на вырашэнне больш важных пытанняў. Сярод іх — укараненне ў сегменце рознічных продажаў сістэмы імгненных плацяжоў па QR-кодзе.

Падобную тэхналогію ўжо выкарыстоўваюць у асобных беларускіх крамах.

Новая сістэма дазволіць прадаўцам кантраляваць плацяжы ў рэжыме рэальнага часу, а кліентам — рабіць пакупкі з выкарыстаннем QR-кодаў у мабільных дадатках любых банкаў і пастаўшчыкоў плацежных паслуг. Пры гэтым адпадзе неабходнасць выкарыстоўваць банкаўскія карткі, наяўныя грошы і аплатныя сэрвісы іншых краін.

Як паведамлялася раней, у Беларусі лічбавы рубель плануюць увесці ў абарачэнне ў другой палове 2026 года для бізнэсу. Да 2027 года ім змогуць карыстацца дзяржорганы і фізічныя асобы.

Чытайце таксама:

Беларусы з візамі ў Літве застаюцца без банкаўскіх рахункаў. Якія ў іх варыянты

Галоўчанка паразважаў, чаму беларусы лічаць цэны ў далярах, а расейцы — не

Названы памер сярэдняга плацяжу ў сістэме АРІП

Каментары да артыкула