БЕЛ Ł РУС

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?

4.05.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Тыкток запаланілі незвычайныя істоты: бамбардзіра-кракадзіла, балерына-капучына, тралалера-тралала… Што адбываецца?

Скрын: armenjiharhanjan / TikTok

Верагодна, усё пачалося з хадзячай трохногай акулы пад назвай «тралалера-тралала». Гэты вобраз, згенераваны штучным інтэлектам, з'явіўся ў тыктоку яшчэ ў студзені 2025-га, але тое відэа было выдалена.

Ідэю генераваць незразумелых жывёл падхапіў іншы тыктокер. У лютым 2025-га карыстальнік armenjiharhanjan апублікаваў у тыктоку відэа з незвычайнай жывёлай, згенераванай штучным інтэлектам. Гэты гібрыд кракадзіла і бамбардыроўшчыка тыктокер назваў «бамбардзіра-кракадзіла». Ролік суправаджаўся спрэчнай агучкай на італьянскай мове пра тое, што бамбардзіра-кракадзіла быццам бы лётае бамбіць дзяцей у Газе, не верыць у Алаха і любіць бомбы.

@armenjiharhanyan ️Bombardiro Crocodilo #fyp #tralalerotralala #tralalerotralara #brainrot ♬ suara asli - Meme Effect Only - panggilajalailaa

Відэа заляцела — на сёння яно мае больш за 21 мільён праглядаў. І з таго часу ў тыктоку пачалі з’яўляцца іншыя жывёлы, згенераваныя штучным інтэлектам.

Гэты трэнд назвалі «італьянскі брэйнрот». Італьянскі — таму што назвы жывёл нібыта падобныя да італьянская мовы, а брэйнрот — бо гэта слова, якім абазначаюць віртуальны кантэнт нізкай якасці, з англійскай brainrot перакладаецца як «гніенне мозга».

Скрыны: patapimai, italianbrainrotmemes0, mrvlados24 / TikTok

Такім чынам на свет з’явілася, напрыклад, балерына-капучына — гібрыд балерыны з кубкам кавы замест галавы. У роліку ніжэй яна з'яўляецца ў кампаніі хадзячай акулы тралалера-тралала:

@patapimai Ballerini cappuccino became pregnant by Tralalero Tralala #brainrot #italianbrainrot #tralalerotralala ♬ original sound - 7AJ

Ёсць і менш папулярныя героі. Напрыклад, авакадзіні-антылапіні:

@patataposseduta Avocadini Antilopini#memer #brainrot #ai #viral #foru #tripitropitropatripa #lirililarila #tripitropitropatripa #tralalerotralala #trulimerotrulichina #skibidi #AvocadiniAntilopini ♬ Suspense, horror, piano and music box - takaya

Ці зялёная лірылілірыла:

@saino.video Give lirililarila back her slippers #brainrot #meme #memeai #lirililarilà ♬ original sound - saino.video

Брэнды не праходзяць міма новага трэнда. Напрыклад, авіякампанія Ryanair зрабіла некалькі тыкток-ролікаў у стылі італьянскага брэйнрота. І старых герояў выкарысталі, і прыдумалі новую гераіню — балерыну-планеічу:

@ryanair ballerina planeicha #ryanair ♬ original sound - Ryanair

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА

Ці варта пазбягаць кока-колы і пэпсі: што кажуць хімік і дактары

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Каментары да артыкула