БЕЛ Ł РУС

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

28.04.2025 / 21:39

Nashaniva.com

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале з яе старшынёй Ігарам Сергеенкам 28 красавіка прыляцела ў Валгаград, як заяўляецца, «для ўдзелу ў Міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня». У складзе дэлегацыі ёсць і дэпутат Ігар Марзалюк, які вылучаецца на агульным фоне.

На фота, якія з'яўляюцца ў сеціве, відаць, што адразу пасля прыбыцця ў Валгаград усе члены беларускай дэлегацыі маюць на грудзях толькі беларускія чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам, якія ўжо добры дзясятак гадоў папулярызуюцца ў лукашэнкаўскай Беларусі як альтэрнатыва расійскай георгіеўскай стужцы.

Але неўзабаве пасля таго, як беларускіх дэпутатаў сустрэлі іх расійскія калегі, яны ўжо маюць на грудзях падвоеныя сімвалы — да айчыннай бутаньеркі дадаліся георгіеўскія стужкі. І толькі Ігар Марзалюк упарта застаецца толькі з бутаньеркай. 

Пэўную фронду Ігара Марзалюка заўважылі ды адзначылі сярод іншага прарасійскія элементы ў Беларусі, у тым ліку і самая вядомая з іх — Вольга Бондарава, якая мае з Марзалюком старыя рахункі.

Чытайце таксама:

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»

Мы еўрапейцы ці еўразійцы? Марзалюк узбаламуціў лукашысцкія тэлеграм-каналы

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча

Каментары да артыкула