Грамадства2424

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»

Даносчыца Вольга Бондарава схадзіла да Ігара Сергеенкі і атрымала другі адказ на свой зварот. Гэты ёй спадабаўся больш.

Усё пачалося з таго, што дэпутат Ігар Марзалюк у тэлеэфіры назваў «шваллю з Гродна» доктарку Алену Стэфановіч — паплечніцу Бондаравай.

У адказ Бондарава накіравала зварот у Палату прадстаўнікоў з патрабаваннем

«даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў дачыненні да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».

Першы адказ з парламента яе не задаволіў: прыйшла стандартная адпіска за подпісам старшыні пастаяннай камісіі ПП НС па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі. Пасля гэтага ў сваім тэлеграм-канале Бандарава прыгразіла, што будзе скардзіцца на дэпутатаў непасрэдна Лукашэнку.

Аднак 30 снежня ёй прыйшоў другі адказ, таксама за подпісам Семянякі. Мяркуючы па ўсім, Бондарава паскардзілася на Марзалюка яшчэ раз, прычым не толькі ў пісьмовай форме: яна асабіста наведала прыём у старшыні ніжняй палаты Ігара Сергеенкі.

Бондаравай паведамілі, што Марзалюку зрабілі заўвагу і папрасілі няўхільна выконваць правілы дэпутацкай этыкі.

Цяпер Бондарава патрабуе ад дэпутата публічных выбачэнняў у тэлеэфіры.

Каментары24

  • нявеста азаронка
    03.01.2025
    а ў адносінах да азаронка так можна, як да марзалюка? ёсць нейкая журналісцкая этыка?
  • ФСБ патрабуе ад Беларускага дэпутата публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ
    03.01.2025
    Цяпер Маскоўскае імперскае ФСБ патрабуе ад Беларускага дэпутата публічных выбачэння НА КАЛЕНАХ. Пры гэтым нас васальныя адносіны з маскоўскай імперыяй падтрымліваюць 80% Грамадзян Беларусі , глядзім на колькасць Беларусаў ў Беларускіх клясах, асабіста першыя клясы. Глядзім на імёны дзетак, слухаем цояў , лайно на асфальце да маскоўскамоўную інтэлігенцыю накшталт Аляксеевіч
  • Алесь
    03.01.2025
    Мне интерестно на что она живет?

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць