БЕЛ Ł РУС

Узарваны пад Масквой генерал Маскалік рыхтаваў для Пуціна матэрыялы пра вайну ва Украіне

29.04.2025 / 11:9

Nashaniva.com

Пра гэта гаворыцца ў некралогу вайскоўцу, апублікаваным Міністэрствам абароны ў ведамаснай газеце «Красная звезда», заўважыла «Новая газета Еўропа».

У публікацыі адзначаецца, што Яраслаў Маскалік маніторыў абстаноўку на фронце і дакладваў пра яе Пуціну і міністру абароны Андрэю Белавусаву.

Акрамя таго, з 2015 па 2021 год Маскалік уваходзіў у склад дэлегацый Мінабароны РФ у рабочай групе па пытаннях бяспекі Мінскай кантактнай групы і «прыцягваўся да вырашэння пытанняў урэгулявання канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны», гаворыцца ў некралогу.

З пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ён кіраваў дзяжурнай зменай Групы баявога кіравання Генштаба Узброеных сіл РФ.

Генерал-лейтэнант Яраслаў Маскалік загінуў раніцай 25 красавіка ў Балашысе ў выніку выбуху аўтамабіля ў двары свайго дома. Пазней па абвінавачанні ў тэракце ў Маскве быў арыштаваны Ігнат Кузін.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што разведка дала яму інфармацыю пра ліквідацыю «асоб з вышэйшага каманднага складу» расійскай арміі. Паводле здагадкі, гаворка ідзе пра Маскаліка. Зяленскі назваў гэта «добрымі вынікамі».

Чытайце таксама:

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Выканаўца забойства генерала Маскаліка жыў з ім у адным пад’ездзе

ФСБ заявіла пра затрыманне падазраванага ў забойстве генерала Маскаліка. Магчыма, яго дэпартавалі з Турцыі

Каментары да артыкула