Свет44

Выканаўца забойства генерала Маскаліка жыў з ім у адным пад’ездзе

Падазраваны нібыта прыпаркаваў аўтамабіль з выбухоўкай 16 красавіка і хутка пасля гэтага пакінуў Расію.

Меркаваны падрыўнік на працягу месяца здымаў кватэру ў доме №2 па бульвары Несцерава ў Маскве. Больш за тое — забойца і забіты генерал-лейтэнант жылі ў адным пад’ездзе, піша Baza.

Журналісты «Базы» апыталі жыхароў дома — адразу некалькі чалавек згадалі, што «Фальксваген Гольф», начынены СВУ на аснове ВПГаў (выстралаў да падствольнага гранатамёта), быў прыпаркаваны дакладна насупраць выхаду з пад’езда 16 красавіка. Тады ж каля машыны апошні раз бачылі мужчыну, які яе пакінуў.

Сёння каля 10:40, калі генерал Міністэрства абароны РФ Яраслаў Маскалік выходзіў з дому, у машыне спрацавала бомба — вайсковец загінуў на месцы.

Паводле крыніц «Базы», кіроўца «Гольфа» вылецеў з Расіі ў Турцыю 19 красавіка — праз некалькі дзён пасля таго, як пакінуў аўтамабіль з выбухоўкай ля дома генерала.

На фота, піша Baza, — Ігнат Кузін, апошні ўладальнік «Фальксвагена Гольфа». Ён родам з украінскага горада Сумы. З 2015 года Кузін зарэгістраваны ў Карачаева-Чаркескай рэспубліцы. Кузін набыў «Гольф» на пачатку лютага 2025 года ў папярэдняга ўладальніка — Андрэя П. 

Каментары4

  • Ваван
    26.04.2025
    Не забойства, а ликвидации. Он чисто военная цель.
  • AD
    26.04.2025
    Ну а че там, оборудовал камерами и начинил, припорковал. Улетел в Турцию и оттуда следил дистанционно, и привел в действия устройство
  • Ага мы так и паверыли?
    26.04.2025
    Быстро как то нашли. Не верю. Это тоже самое что лукашенка нашел коновалова и ковалева.

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль4

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць