Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа
Амерыканскі тэлевядоўца Такер Карлсан, вядомы сваімі прарасійскімі сімпатыямі, у інтэрв'ю сваёй калезе Мегін Кэлі накінуўся з жорсткай крытыкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскае кіраўніцтва агулам.
Такер Карлсан. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Такер Карлсан падчас інтэрв'ю сцвярджаў:
«Зяленскі — вораг ЗША. Ягоны ўрад сапраўды даволі цёмны, урад Зяленскага спрабаваў забіць пэўную колькасць людзей, уключаючы вядомых кансерватараў. Менавіта ён быў датычны да замаху на забойства Трампа на полі для гольфа ў Фларыдзе».
Таксама ён сцвярджаў пра нібыта цяперашнюю нелегітымнасць Уладзіміра Зяленскага.
Акрамя таго, ён абураўся абмежаваннямі, якія накладаюцца ва Украіне на Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату і абвінавачваў украінскае кіраўніцтва ў нібыта перапродажы вайсковай дапамогі ЗША. Усе гэтыя тэзісы супадаюць з прапагандысцкімі наратывамі Крамля.
Такер Карлсан — амерыканскі кансерватыўны журналіст, былы вядучы Fox News. Ён вядомы сваім сяброўствам з Дональдам Трампам і добразычлівым стаўленнем да Расіі. Толькі ў мінулым годзе ён браў інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна.
Чытайце таксама:
Крэмль адказаў на заяву Такера Карлсана аб замаху на Пуціна
Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану
У офісе Зяленскага абверглі, што прэзідэнт дасць інтэрв'ю Такеру Карлсану
Такер Карлсан узяў інтэрв'ю ў адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна
Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану
«Дэнацыфікацыя — самае тупое, што я чуў» — Такер Карлсан пра інтэрв'ю з Пуціным
Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану