БЕЛ Ł РУС

Украіна і ЗША падпісалі пагадненне па прыродных рэсурсах

1.05.2025 / 1:40

Nashaniva.com

Міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка паведаміла пра падпісанне пагаднення аб прыродных рэсурсах з ЗША. Чыноўніца адзначыла, што ў выніку атрымалася сфармаваць такую версію дакумента, якая прадугледжвае ўзаемавыгадныя ўмовы для абедзвюх дзяржаў. Міністэрства фінансаў ЗША таксама пацвердзіла падпісанне дамовы.

Фота: Bill Clark/CQ-Roll Call, Inc via Getty Images

Юлія Свірыдзенка пералічыла асноўныя палажэнні падпісанага пагаднення:

Кіеў разлічвае, што першыя 10 гадоў даходы і паступленні фонду не будуць размяркоўваць, а будуць толькі інвеставаць ва Украіну. Гэтыя ўмовы абмяркуюць дадаткова.

У сваю чаргу, міністр фінансаў ЗША Скот Бесент падкрэслівае:

«Гэта пагадненне выразна дае зразумець Расіі, што адміністрацыя Трампа прыхільная мірнаму працэсу, у цэнтры якога — свабодная, суверэнная і квітнеючая Украіна ў доўгатэрміновай перспектыве».

Ён адзначыў, што краінам і асобам, якія фінансавалі расійскі ВПК ці рабілі для яго пастаўкі, будзе забаронена атрымліваць выгаду ад справы аднаўлення Украіны.

«Пагадненне ўмацоўвае стратэгічнае партнёрства паміж бакамі для доўгатэрміновага аднаўлення і мадэрнізацыі Украіны ў адказ на маштабныя разбурэнні, выкліканыя поўнамаштабным уварваннем Расіі», — сказана ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Пагадненне аб нетрах паміж Украінай і ЗША могуць падпісаць на працягу сутак

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага неадкладна падпісаць пагадненне аб нетрах

Каментары да артыкула