Свет33

Стала вядома, пра што маглі размаўляць Зяленскі і Трамп падчас сустрэчы ў Ватыкане

Амерыканскае выданне Axios даведалася ад сваіх крыніц дэталі размовы, якая адбылася паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Ватыкане падчас прысутнасці абодвух на пахаванні Папы Францішка.

Фота: Office of the President of Ukraine via Getty Images

Дэталямі падзяліліся двое ананімных суразмоўцаў выдання, знаёмых са зместам сустрэчы Зяленскага і Трампа.

Як піша Axios, дарадцы Зяленскага ад пачатку сумняваліся ў неабходнасці сустрэчы ў Ватыкане, памятаючы сварку ў Авальным кабінеце. Але ў Зяленскага пасля гэтай сустрэчы з'явілася адчуванне, што меркаванне Трампа пра Пуціна ўпершыню ўдалося змяніць.

Уладзімір Зяленскі падчас гутаркі пацвердзіў пазіцыю, што Кіеў не пагодзіцца на прызнанне паўвострава падкантрольным Маскве. Але Трамп яго нібыта супакоіў, што ад Украіны гэтага і не патрабуецца — ЗША прызнаюць Крым расійскім самі, а ўкраінцы як хочуць.

Украінскі прэзідэнт таксама сказаў, што не баіцца пайсці на саступкі для завяршэння канфлікту, але Кіеў хоча атрымаць пры гэтым дастаткова надзейныя гарантыі бяспекі.

Таксама кажуць, што Трамп падчас размовы ціснуў на Зяленскага адносна хутчэйшага падпісання так званага пагаднення аб нетрах.

Зяленскі заклікаў аказваць большы ціск на Расію, а Трамп яму адказаў, што, магчыма, зменіць свой падыход да Пуціна. Прэзідэнт Украіны заклікаў вярнуцца да першапачатковай прапановы аб безумоўным спыненні агню на 30 дзён як адпраўной кропцы для мірных перамоваў.

У Белым доме заявілі Axios, што не будуць каментаваць прыватныя размовы Трампа з сусветнымі лідарамі. У Зяленскага ад каментара таксама ўстрымаліся.

Каментары3

  • інсайдар
    30.04.2025
    Ну і адкуль яны даведаліся пра змест размовы? Трамп і Зяленскі перад сном сваім жонкам распавялі? Сумняваюся, што яны рабілі справаздачу некаму пра змест асабістых размоваў
  • Гы
    30.04.2025
    інсайдар, дарадцы і стаўленікі Трампа па бяспецы ў чаце напісалі :)
  • Андрусь
    30.04.2025
    Значыць, у той царкве (ці што то такое), дзе яны гутарылі, стаяць жучкі і каму трэба ўсё паслухалі. Альбо той ксёндз, што там каля сценкі ашываўся, падслухоўваў.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую24

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры17

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?13

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць