БЕЛ Ł РУС

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 

2.05.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Набліжаны да сілавых структур Беларусі тэлеграм-канал падхапіў чарговую дэзынфармацыю, не паспрабаваўшы яе праверыць.

Фэйкавы скрыншот старонкі The Economist. Крыніца: zapadny_rubesz / Telegram

«На Западном рубеже» — тэлеграм-канале Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Беларусі. У ім быў апублікаваны малюнак, вельмі падобны да старонкі вядомага ўплывовага выдання The Economist. На ім быццам бы назва артыкула, якая з англійскай мовы перакладаецца як «Топ-3 самыя карумпаваныя прэзідэнты краін Усходняй Еўропы». Ніжэй — калаж са здымкаў прэзідэнтаў Малдовы Маі Санду, Румыніі Іліе Балажана і Польшчы Анджэя Дуды з пазнакай месцаў.

Канал не дае ніякай спасылкі на арыгінал. Пошук на афіцыйным сайце The Economist чакана не даў ніякіх вынікаў. Падобнай інфармацыі няма і на прасторах англамоўнага інтэрнэту. А вось на запыт, напісаны на рускай мове, пошукавік выдае спасылкі на шэраг расійскіх і прарасійскіх крыніц.

Іх аналіз паказвае, што фэйк з'явіўся некалькі дзён таму. Так 26 красавіка яго апублікаваў канал «Третий ученик Штирлица» у твітары, аўтар якога размяшчае разнастайныя сатырычныя і палітычныя матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю краін Захаду і Украіны. У наступныя дні ён з'явіўся на іншых пляцоўках у інтэрнэце і ў сацыяльных сетках.

Адметна, што фэйкавы малюнак аўтары тэлеграм-каналаў не перапошчваюць, а размяшчаюць на старонцы з уласным каментарыем, быццам бы яны самі адшукалі гэтую інфармацыю. Учора з розніцай у гадзіну гэты фэйк з'явіўся спачатку ў канале прарасійскага блогера з Данецка Аляксандра Семчанкі (16:25), а затым яго апублікаваў тэлеграм-канал «На западном рубеже» (17:29).

Чытайце таксама:

Белы дом: Навіна пра пазбаўленне ўкраінцаў статусу ўцекачоў — фэйк

Міністр Іван Кубракоў і дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Кубракоў — сваякі? Не, фэйк

«Зяленскі купіў рэзідэнцыю Гітлера». Вось адкуль прапаганда ўзяла новы фэйк

Каментары да артыкула