Свет55

Белы дом: Навіна пра пазбаўленне ўкраінцаў статусу ўцекачоў — фэйк

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралін Левіт 6 сакавіка абвергла паведамленне агенцтва Reuters, у якім сцвярджалася, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мае намер пазбавіць часовага статусу амаль 240 тысяч украінскіх бежанцаў, піша Deutsche Welle.

Каралін Левіт. Фота: Evan Vucci / AP

«Гэта чарговая фэйкавая навіна ад Reuters, заснаваная на ананімных крыніцах, якія не маюць ніякага ўяўлення пра тое, пра што яны гавораць. Праўда: такое рашэнне пакуль не прынята», — напісала Левіт у сацсетцы X.

Раней Reuters са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што адміністрацыя Трампа плануе адмяніць часовы статус для ўкраінскіх бежанцаў ужо ў красавіку 2025 года, што можа прывесці да іх паскоранай дэпартацыі.

Паводле звестак агенцтва, планы пазбаўлення ўкраінскіх бежанцаў легальнага статусу з'явіліся яшчэ да публічнага канфлікту паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам.

Крыніцы Reuters заяўляюць, што гэта частка больш маштабнай стратэгіі новай адміністрацыі ЗША, накіраванай на пазбаўленне легальнага статусу больш за 1,8 млн мігрантаў, якія прыбылі ў краіну па праграмах гуманітарнага прытулку, запушчаных пры экс-прэзідэнце Джо Байдэне.

Каментары5

  • врать это талант!
    07.03.2025
    читаем внимательно - "...Правда: такое решение ПОКА не принято»..."
    а лжецы оказывается рейтерс! :))))
  • ўпаў з даху
    07.03.2025
    Хай Дональд напіша ў сваёй сацсетцы, інакш не паверу 🤣
  • Это привет от Ди Вэнса
    07.03.2025
    За то что на лыжах не дали покататься.

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць