БЕЛ Ł РУС

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя

2.05.2025 / 20:5

Nashaniva.com

На сценках мікрахвалёўкі сядаюць кроплі тлушчу і часцінкі прадуктаў. Яны хутка прысыхаюць, карэюць, пакідаюць сляды і непрыемны пах. Як жа вярнуць тэхніцы першапачатковы выгляд?

Фота: Marian Vejcik / Vecteezy

Эксперты сцвярджаюць: нават моцна забруджаную мікрахвалёўку можна лёгка і хутка ачысціць звычайным лімонам. Лімон не толькі натуральны ачышчальнік, але і цудоўны сродак супраць пахаў. Ён размякчае засохлыя рэшткі ежы і напаўняе кухню прыемным цытрусавым водарам. У адрозненне ад агрэсіўнай бытавой хіміі, лімон бяспечны і пасуе для рэгулярнага выкарыстання.

Як правільна чысціць мікрахвалёўку лімонам

Што спатрэбіцца:

1. Разрэжце лімон напалову і выдушыце максімум соку ў міску.

2. Дадайце да соку ваду і перамяшайце лыжкай.

3. Палавінкі лімона пасля выдушвання соку нарэжце на 4—8 частак і пакладзіце ў тую ж місу.

4. Калі мікрахвалёўка асабліва забруджаная, дадайце адну сталовую лыжку (15 мілілітраў) воцату для ўзмацнення эфекту.

5. Пастаўце міску ў печку без накрыўкі і ўключыце максімальную магутнасць на 3 — 5 хвілін.

6. Пасля завяршэння праграмы не адкрывайце дзверцаў адразу — хай пара і эфірныя алеі яшчэ 10—15 хвілін уздзейнічаюць на бруд.

Завяршэнне працэдуры

Акуратна дастаньце міску, зніміце талерку. Унутраныя сценкі мікрахвалёўкі пратрыце мяккай анучкай або папяровымі ручнікамі. Пара, якая асела, дапаможа хутка выдаліць прыліплую і прыкарэлую ежу. Калі засталіся ўстойлівыя плямы, пашмаруйце іх анучай, змочанай у лімонным растворы.

Як з дапамогай лімона зняць у мікрахвалёўцы асабліва складаныя плямы

• нанясіце на іх трохі харчовай соды і пакіньце на 1—2 хвіліны;

• затым пратрыце тканінай, змочанай у растворы з лімонам;

• сода як мяккі абразіў здыме прыкарэлыя рэшткі, а лімонны сок растворыць тлушч і пахі.

Не забудзьцеся добра ачысціць гумовыя ўшчыльняльнікі, дзверцы, клямку і панэль кіравання. Талерку і круг памыйце ў ракавіне з звычайным сродкам для посуду.

Як часта праводзіць чыстку мікрахвалёўкі

Рэгулярны дагляд не толькі ліквідуе непрыемныя пахі, але і падоўжыць тэрмін службы прылады.

Дадатковая парада: калі пакінуць талерку з лімонам на стале ці падаконні, прыемны натуральны цытрусавы водар будзе трымацца яшчэ пару гадзін. Можна перанесці яе ў іншы пакой і выкарыстоўваць як натуральны асвяжальнік паветра.

Чытайце таксама:

Патрыце лупінай мандарына ногі. Эфект вас здзівіць

Ці сапраўды чысцяць арганізм лімонная вада і алей нашча?

Цэны на лімоны падскочаць праз дэфіцыт

Каментары да артыкула