Эканоміка22

Цэны на лімоны падскочаць праз дэфіцыт

У Беларусі могуць узнікнуць праблемы з пастаўкамі лімонаў. Усё з-за рашэння ўрада Турцыі, прынятага 8 красавіка. Справа ў тым, што гэтая краіна, якая з'яўляецца асноўным пастаўшчыком у Беларусь і РФ, часова забараніла экспарт кіслай садавіны. Прычынай стаў неўраджай з-за замаразкаў і снегападу. 

Фота: vecteezy.com

Беларускія пастаўшчыкі пераключыліся на тавары з Егіпта і Іспаніі, аднак і там сітуацыя з фруктам не лепшая, піша «Точка». 

«Напрыклад, у рэгіёнах Іспаніі, дзе растуць лімоны, ішлі багатыя ападкі, а Егіпет сутыкнуўся з цяжкасцямі наяўнасці месцаў на суднах, марскія лініі не прымалі броні на пагрузку і не давалі кантэйнеры. Усё гэта прывяло да моцнага росту адпускных цэн у вытворцаў. Цэны выраслі ў два разы», — распавяла крыніца ў рытэйле, знаёмая з сітуацыяй на рынку.

Крамы робяць усё магчымае, каб захаваць асартымент на паліцах. Як падкрэслівае прадстаўнік галіны, егіпецкія пастаўшчыкі плануюць аднавіць адгрузкі зусім хутка.

Акрамя таго, замясціць турэцкія лімоны на паліцах беларускіх магазінаў разлічваюць пастаўкамі з Іспаніі і Кітая.

Не выключана, што дэфіцыт некаторы час будзе, бо на перабудову лагістычных ланцужкоў спатрэбіцца час.

«Цэны на лімоны вырастуць, пры гэтым дадзеная пазіцыя будзе прысутнічаць у продажы», — адзначае крыніца.

З іншага боку, хутка будзе гатовы ўраджай у краінах, дзе надвор'е выдалася больш спрыяльным.

«З канца траўня ўжо пачнуцца масавыя паступленні цытрыны з краін Паўднёвага паўшар'я (ПАР, Аргенціна)», — распавяла крыніца.

Аднак цэны на гэты фрукт сапраўды прыскокнуць праз дэфіцыт, але пакуль не вядома, як моцна.

Каментары2

  • даведка
    08.04.2025
    Вы посмотрите, какие апельсины и мандарины на полках белорусских магазинов...
    Апельсины светло-жёлтые размером с куриное яйцо, а мандарины с перепелиное.
    Лимоны из ЮАР по опыту прошлого года будут в разы дороже, как апельсины, цена которых тогда подскочила в два раза и доходила до 12 руб. за килограмм.
  • я-б сказаў
    08.04.2025
    кошты на цытрыну

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску чыноўнікі адмянілі расійскую рэйв-вечарынку4

У Падмаскоўі беларускі бомж забіў расійскага бамжа4

У войсках спецназу па загадзе Лукашэнкі фармуюць падраздзяленне з няўдалых аграрыяў і парушальнікаў дысцыпліны25

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці10

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць