БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў аб другім знішчаным УСУ расійскім самалёце

3.05.2025 / 23:27

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім відэазвароце 3 мая паведаміў аб другім за дзень знішчаным баявым самалёце РФ.

«Вельмі трапна наша армія правяла аперацыю па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Крыма: мінус яшчэ адзін, другі расійскі самалёт за суткі. Таксама знішчаныя вайсковыя склады», — сказаў Зяленскі.

Ён падзякаваў адмыслоўцам, якія нарошчваюць украінскія дальнабойныя магчымасці — «і ў небе, і на моры».

Днём 3 мая ГУР Мінабароны Украіны расказала, як ва ўзаемадзеянні з СБУ і сіламі абароны Украіны ў Чорным моры знішчаны расійскі самалёт Су-30. ГУР адзначыла, што гэта першае ў свеце знішчэнне баявога самалёта марскім дронам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула