БЕЛ Ł РУС

Ультраправы палітык перамог у першым туры перавыбараў у Румыніі. У яго ажно 41%

5.05.2025 / 8:57

Nashaniva.com

У Румыніі падлічылі 100% галасоў з участкаў унутры краіны па выніках першага тура прэзідэнцкіх выбараў. Лідар нацыяналістычнай партыі «Альянс за аб'яднанне Румыніі» Джорджэ Сіміён набірае 40,96%, следам ідзе мэр Бухарэста Нікушор Дан. Кандыдат ад кіруючай кааліцыі Крын Антанеску — трэці.

Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Сіміён — прыхільнік Дональда Трампа, а ягоная партыя, як піша Politico, пазіцыянуе сябе як «прахрысціянскую і прасямейную». Ён выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне (пры гэтым асуджаючы Расію) і падтрымлівае Кэліна Джарджэску — кандыдата, якога абвінавачвалі ў сувязях з Расіяй і не дапусцілі да выбараў.

Сіміён набраў 40,96% галасоў і выйшаў у другі тур разам з мэрам Бухарэста Нікушорам Данам, які атрымаў 20,99%. 

55-гадовы Дан — прымар, гэта значыць мэр сталіцы краіны, Бухарэста. Дан раней узначальваў ліберальны Саюз за ўратаванне Румыніі (СУР), аднак на выбары ідзе як незалежны і антымэйнстрымавы кандыдат.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі пройдзе 18 траўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула