Свет11

Выбары ў Румыніі: у першым туры лідзіруе кандыдат-нацыяналіст

У нядзелю 4 мая ў Румыніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Па даных экзітполаў, лідзіруе старшыня правага і нацыяналістычнага Альянса за яднанне румынаў Джорджэ Сіміён з 30-33%. Па 23% даюць правацэнтрысцскім кандыдатам Крыну Антанеску і Нікушору Дану.

Кандыдат Джорджэ Сіміён. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Нагадаем, што па выніках папярэдняга першага тура, які адбыўся ў лістападзе 2024 года, перамог прарасійскі палітык Келін Джарджэску. Аднак Канстытуцыйны суд скасаваў вынікі з-за замежнага ўмяшання ў выбарчы працэс. Паводле даных спецслужбаў, за Джарджэску ў тыктоку агітавалі дзясяткі тысяч ботаў, якіх звязваюць з Крамлём.

Джарджэску выступаў за падзел Украіны між суседнімі дзяржавамі і апраўдваў дзеянні румынскіх фашыстаў-легіянераў часоў Другой сусветнай.

Да цяперашняга туру Джарджэску не дапусцілі. У яго найбольш папулярным кандыдатам стаў Джорджэ Сіміён, старшыня правага і нацыяналістычнага Альянса за яднанне румынаў. Агулам удзельнічаюць 11 зарэгістраваных кандыдатаў (чацвёра незалежныя).

38-гадовы Сіміён, які адносна нядаўна з'явіўся на палітычнай арэне, выступае за аб'яднанне Румыніі і Малдовы. Ён еўраскептык. У астатнім ягоныя палітычныя погляды блізкія да тых, якіх трымаюцца Джорджа Мелоні і «Альтэрнатыва для Германіі». Тэмай ягонай магістарскай працы былі «Злачынствы камуністычнага рэжыму».

За выхад у другі тур змагаюцца таксама два правацэнтрыскія кандыдаты. Гэта Крын Антанеску і Нікушор Дан.

Кансерватара Антанеску падтрымлівае ўрадавая кааліцыя, што складаецца з левацэнтрыстаў сацыял-дэмакратаў, правацэнтрыстаў з кансерватыўнай Нацыянал-ліберальнай партыі (НЛП) і партыі венгерскай нацыянальнай меншасці. 65-гадовы Антанеску раней уваходзіў у НЛП і быў спікерам Сената, ён правераная фігура на румынскім палітычным полі.

55-гадовы Дан — мэр сталіцы краіны Бухарэста. Дан раней узначальваў ліберальны Саюз за ўратаванне Румыніі (СУР), аднак на выбары ідзе як незалежны і антымэйнстрымавы кандыдат.

У дзень першага тура прэзідэнцкіх выбараў падвергліся маштабнай хакерскай атацы сайты румынскіх урадавых устаноў, а таксама рэсурсы асноўных супернікаў Джорджа Сіміёна — Крына Антанеску і Нікушора Дана. Адказнасць за атаку ўзяла на сябе прарасійская хакерская група NoName057 (16), якая дзейнічае з сакавіка 2022 года і адкрыта сімпатызуе Сіміёну, піша выданне Politico.

Другі тур выбараў пройдзе праз два тыдні, 18 мая.

Каментары1

  • Што цяпер, саўкі?
    05.05.2025
    "Нацыяналіст -- чалавек верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу" - Рыгор Барадулін.

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію7

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

Упершыню Лукашэнка надзеў гальштук на сустрэчу з пасланнікам Трампа6

Зяленскі прыехаў у Купянск. Расія сцвярджае, што ён акружаны5

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію7

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць