БЕЛ Ł РУС

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі

6.05.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Прапагандыст Ігар Тур патлумачыў, чаму ён прынцыпова не носіць георгіеўскую стужку. Прычына, калі коратка, у тым, што ён не заслужыў. 

Тур кажа, што не насіў значок з чырвона-зялёным сцягам на пінжаку, бо яму афіцыйна не ўручылі яго як знак адрознення.

«Я не дзяржслужачы, так што да моманту ўручэння мне гэтага знака адрознення я не ішоў у ларок і сам яго не купляў», — кажа ён.

Таксама Тур не носіць георгіеўскую стужку, таму што яна, распавядае ён, з’яўляецца часткай дзяржаўных узнагарод у Расіі — у прыватнасці, прымацоўваецца да ордэнаў і медалёў, або выкарыстоўваецца на гвардзейскіх сцягах.

«Я не гвардзеец, і ўжо тым больш не ўдастоены гонару атрымаць дзяржаўную ўзнагароду, да якой гэтая стужка і прыкладаецца», — — тлумачыць ён.

За апошнія дні Аляксандр Лукашэнка двойчы апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: перад Пуціным і нават перад пуцінскім паслом

Лукашэнка пераконваў, што ў Беларусі «ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі». Але пры гэтым ён прапанаваў Пуціну вывучыць гісторыю георгіеўскай стужачкі і назваў яе «своеасаблівай».

У Беларусі замест георгіеўскай стужачкі даўно прыдумалі чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам. Ідэолагі вырашылі дыстанцыявацца ад георгіеўскай стужачкі пасля 2014 года, калі яна стала трывала асацыявацца з рускім светам і захопам Данбаса.

@belarusnovosti1 Почему Игорь Тур не поддерживает георгиевские ленточки? #беларусь #георгиевскаяленточка #9мая #деньпобеды #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Occult/Mystery/Horror Suspense(844669) - mm

З тых часоў прарасійскія актывісты сістэматычна крытыкуюць чыноўнікаў за негалосную забарону на георгіеўскія стужачкі. Відаць, інфармацыя цяпер дайшла і да Крамля — Лукашэнку давялося апраўдвацца.

Масавая раздача георгіеўскіх стужак у Расіі пачалася ў 2005-м. Такім чынам пуцінскі рэжым спрабаваў стварыць новы ўніверсальны сімвал, прымальны для народаў былога СССР, замест дыскрэдытаванага савецкага сцяга. Пасля георгіеўскую стужку выкарыстоўвалі падчас захопу ўкраінскіх зямель у 2014 і 2022 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула