Грамадства3434

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом

Стужкі — практычна апошняе, што адрознівае публічную прастору Беларусі ад расійскай. За чатыры дні Аляксандр Лукашэнка ўжо другі раз апраўдваўся з гэтай нагоды.

Аляксандр Лукашэнка, 29 красавіка 2025 года. Photo by Contributor Getty Images

Аляксандр Лукашэнка зноў звярнуўся да тэмы георгіеўскіх стужак — другі раз за чатыры дні. Гэта адбылося пад тэлекамеры, у самым пачатку сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Расii Ігарам Бабушкіным. На ёй прысутнічаў і пасол Расіі Барыс Грызлоў.

Раней Аляксандр Лукашэнка выказваўся па гэтым пытанні ў Валгаградзе на перамовах з Уладзімірам Пуціным 29 красавіка.

«Такая ўвага звязана з спробаў у пэўных колах штучна раскруціць гэтае пытанне і зрабіць пунктам звады ў беларуска-расійских адносінах. Бачачы гэтую тэндэнцыю, Аляксандр Лукашэнка прама і адкрыта адрэагаваў, каб спыніць магчымыя інсінуацыі», — адзначае беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

«Ну мы вам адказалі з Уладзімірам Уладзіміравічам наконт стужак. Што мяне здзiвiла, ён кажа: «Слухай, раскажы мне, у чым штука». Я кажу: «Я думаў, гэта ад цябе ўсё ідзе». — Не, я ўпершыню чую. — Ну кажу, тады, напэўна, ад нашага супольнага сябра. — Ад каго? — Я кажу: «Ну як, ад Барыса Вячаслававіча (пасла Расіі Барыса Грызлова. — НН)». Засмяяўся (Пуцін. — НН), кажа: «Не, не можа быць». Ён кажа: «Адкуль?». Я кажу: «Ты паглядзі, можа, ад «Рассупрацоўніцтва» (расійскае агенцтва, якое падтрымлівае структуры ўплыву ў свеце, і адначасова шпіёнскае гняздо — НН). Я не сцвярджаю», — распавёў Аляксандр Лукашэнка падрабязнасці размовы з Уладзімірам Пуціным.

«Хочаце са стужкамі, я і яму сказаў — калі ласка, хочаце з нашымі стужкамі (яблыневым цветам — НН) — калі ласка. Хто як хоча. Мы ж свае людзі. Мы ж не носім свастыкі, як ва Украіне (фэйк і распальванне варожасці — ва Украіне таксама не носяць свастык — НН). Вы прапанавалі нам. У гэтым плане мы вызначыліся. Думаю, сваё павінна быць якое-небудзь адрозненне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Стужкі — практычна апошняе, што адрознівае русіфікаваную публічную прастору Беларусі ад расійскай. 

Першы раз з-за георгіеўскіх стужак Аляксандр Лукашэнка раптам пачаў апраўдвацца на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Валгаградзе.

«Ніхто не забараняе ні ў якім разе георгіеўскія стужачкі», — паспрабаваў пераканаць суразмоўцу Лукашэнка.

Пры гэтым ён прапанаваў Пуціну вывучыць гісторыю георгіеўскай стужачкі і назваў яе своеасаблівай. Але дадаў, што не мае нічога супраць.

Выказаўся Лукашэнка пра шэсце «Несмяротны полк», на якое беларускія чыноўнікі звычайна не даюць дазволу. Ён растлумачыў, што замест гэтай акцыі праходзіць аналагічная пад назвай «Беларусь памятае», на якую людзі ходзяць як з чырвона-зялёнымі стужачкамі, так і з георгіеўскімі.

Лукашэнка параіў Пуціну не звяртаць увагі на асобныя негатыўныя выказванні наконт гэтага.

«У нас ідэя абсалютна аднолькавая. Адна Айчына ад Брэста да Уладзівастока», — паўтарыў свой заезджаны тэзіс Лукашэнка.

На самай справе ў Беларусі замест георгіеўскай стужачкі ўжо даўно прыдумалі чырвона-зялёныя бутаньеркі з яблыневым цветам. Ідэолагі вырашылі дыстанцыявацца ад георгіеўскай стужачкі пасля 2014 года, калі яна стала трывала асацыявацца з рускім светам і захопам Данбаса.

З тых часоў прарасійскія актывісты сістэматычна крытыкуюць чыноўнікаў за негалосную забарону на георгіеўскія стужачкі. Відаць, інфармацыя цяпер дайшла і да Крамля — Лукашэнку давялося апраўдвацца.

Масавая раздача георгіеўскіх стужак у Расіі пачалася ў 2005-м. Такім чынам пуцінскі рэжым спрабаваў стварыць новы ўніверсальны сімвал, прымальны для народаў былога СССР, замест дыскрэдытаванага савецкага сцяга. Пасля георгіеўскую стужку выкарыстоўвалі падчас захопу ўкраінскіх зямель у 2014 і 2022 гадах.

У рэгіёнах Беларусі пад маўчанне ідэолагаў масава раздаюць георгіеўскія стужкі «Рускія дамы».

Георгіеўскія стужкі масава пранікалі ў Беларусь да 2014 года. Архіўнае фота Андрэя Стрыжака

У Валгаградзе ўвагу журналістаў звярнуў таксама эпізод раздачы каларадскіх стужак беларускім топ-чыноўнікам. Марзалюк застаўся з яблыневай.

Фота прэс-службы Палаты прадстаўнікоў

Каментары34

  • губернатор минской области России
    02.05.2025
    Ленточки не последнее, когда прикажут флаг российский повесить и двуглавую курицу, тогда станет так, к чему, упрямо, идёт лукашенко.
    Губернатор минской области, он - губернатор минской области России.
  • Бондарева
    02.05.2025
    А что всё Бондарева да Бондарева?! Вы бы Азаренка проверили на "стукацтва" такое!
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    02.05.2025
    Беларус,а гдзе падзяка Маскве за знішчэнне Літвы й ўтварэння Белорусской губерніі? Дзе падзяка за тое,што з літвінаўі русінаў, Масква зрабіла белорусцаў? Няма слоў ад такой няўдзячнасці.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў1

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларусь 1» падманула Аляксандра Кныровіча, каб узяць каментар для прапагандысцкага фільма10

Выпускнік уладкаваўся на працу з занятасцю адна гадзіна на дзень з абедам. Чым скончылася?3

Барацьба за пачышчаныя месцы для аўто выйшла на новы ўзровень ВІДЭА3

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ22

Змена рэжыму ў Расіі і куды прыйдзе Трамп? Гісторык — пра новы сусветны парадак і прагнозы на 2026 год13

Баранавіцкая раёнка расказала гісторыю пра кацяня ў слоіку. Міліцыя назвала гэта фэйкам, створаным дзеля хайпу

Беларуская каманда «Доктар Хаус» так сабе жартавала з Беларусі і беларусаў у расійскім шоу21

Беларусы ў 2025‑м яшчэ актыўней куплялі новыя машыны. Ці ўдалося пабіць абсалютны рэкорд і якія маркі ў топе?6

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў1

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць