БЕЛ Ł РУС

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі

6.05.2025 / 17:30

Nashaniva.com

Дэпутаты нямецкага Бундэстага падчас другога за дзень галасавання ўсё ж такі падтрымалі кандыдатуру лідара блока ХДС/ХСС Фрыдрыха Мерца на пасаду федэральнага канцлера Германіі.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Падчас першага галасавання, якое прайшло раніцай 6 траўня, Мерц нечакана не змог набраць неабходнай колькасці галасоў, што здарылася ўпершыню ў гісторыі пасляваеннай Германіі.

Тады за яго прагаласавалі толькі 310 дэпутатаў пры неабходных 316 галасах. Другая спроба была больш паспяховай — за Мерца выказаліся 325 дэпутатаў.

Спачатку выданні Frankfurter Allgemeine і Bild паведамлялі, што ў аўторак паўторнага галасавання не плануецца, аднак затым удалося дамовіцца аб правядзенні новага галасавання ў той жа дзень.

Для правядзення паўторнага галасавання ХДС / ХСС і іх партнёр па кааліцыі, Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ), заручыліся падтрымкай яшчэ дзвюх партый — зялёных і левых. 

Фрыдрых Мерц — паслядоўны прыхільнік падтрымкі Украіны ў яе вайне з Расіяй. За час вайны ён некалькі разоў ездзіў у Кіеў для сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, а таксама абяцаў даць украінцам дальнабойныя ракеты Taurus. Таксама ён хоча захаваць антырасійскія санкцыі і лічыць, што Украіна павінна весці мірныя перамовы з пазіцыі сілы.

Чытайце таксама:

Фрыдрых Мерц нечакана не атрымаў дастаткова галасоў у Бундэстагу

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера

Сёння факельным шэсцем і песняй Beatles Германія праводзіць Шольца

Каментары да артыкула