БЕЛ Ł РУС

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне

7.05.2025 / 13:56

Nashaniva.com

Пра гэта Кіт Келаг заявіў у інтэрв'ю Fox News.

Кіт Келаг і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве. 20 лютага 2025 года. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг у інтэрв'ю Fox News назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне:

«Яны [украінцы] пагадзіліся, што неабходнае 30-дзённае ўсеахопнае перамір’е на зямлі, на вадзе і ў небе, якое можа быць працягнута. Яны хочуць гэтага ўжо сёння. Мы вярнуліся з Лондана два тыдні таму, мы кантактавалі з так званай «кааліцыяй ахвотных», якую ўзначальваюць брытанцы, французы і немцы, і яны гатовыя да гэтага ўсеахопнага перамір’я з мноствам умоў. І ўкраінцы з гэтым згодныя, хоць не ўсе ўмовы ім падабаюцца», — сказаў амерыканскі чыноўнік.

«Я думаю, што мы блізкія. Адзіны чалавек, які можа прынесці вынік, — гэта прэзідэнт Трамп. Калі, вядома, Пуцін пагодзіцца. Думаю, што менавіта цяпер нашай галоўнай перашкодай на шляху да прагрэсу з’яўляецца прэзідэнт Расіі, які не згаджаецца», — зазначыў Кіт Келаг.

Чытайце таксама:

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы

«Пытанне закрытае». Кіт Келаг заявіў, што Украіна не стане членам НАТА

Каментары да артыкула