БЕЛ Ł РУС

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

7.05.2025 / 18:37

Nashaniva.com

Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы за першы квартал 2025 года, EPAM і Wargaming застаюцца найбуйнейшымі падаткаплацельшчыкамі сярод ІТ-кампаній у краіне, аднак сумы выплачаных імі падаткаў значна знізіліся, піша Devby.io.

Фота ілюстрацыйнае

Кампанія EPAM Sistemos заняла 4-е месца ў ІТ-сектары і заплаціла 3,7 мільёна еўра падаткаў — на 14% менш, чым у аналагічны перыяд 2024 года. Гэта найменшы паказчык кампаніі за апошнія два з паловай гады.

Зменшыліся і кадры кампаніі: з пачатку года EPAM скараціла больш за 20 супрацоўнікаў. У філіялах у Вільні і Коўне цяпер працуе каля 1200 чалавек, прычым у Вільні ўпершыню менш за 1000 супрацоўнікаў.

У сваю чаргу, Wargaming апынуўся на 5-м месцы і заплаціў 2,94 мільёна еўра — таксама мінімум за апошнія два з ліш гады. Зніжэнне складае 2% у параўнанні з мінулым годам.

Кампанія страціла за квартал больш за 40 супрацоўнікаў, і цяпер у ёй працуе 791 чалавек.

У агульналітоўскім рэйтынгу падаткаплацельшчыкаў EPAM страціў 20 пазіцый і цяпер займае 95-е месца (раней — 75-е). Што да Wargaming, то ён вылецеў з топ-100 яшчэ летась і цяпер знаходзіцца на 127 месцы.

Што тычыцца іншых ІТ-кампаній у Літве з беларускімі каранямі, то іх паказчыкі цяпер такія:

Чытайце таксама:

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай

Аналітыкі панізілі рэйтынг акцый EPAM да нейтральнага

Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды. Wargaming — у топе па адтоку

Сацпакет айцішніка ў Мінску схуднеў? Якімі плюшкамі завабліваюць Lesta, EPAM ды іншыя

Маскоўскі суд арыштаваў актывы выдаўца гульні «Свет танкаў»

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Каментары да артыкула