Грамадства

Аналітыкі панізілі рэйтынг акцый EPAM да нейтральнага

На мінулым тыдні амерыканская аналітычная фірма Piper Sandler скарэкціравала сваю пазіцыю па EPAM Systems, панізіўшы рэйтынг акцый з «вышэй за рынак» да «нейтральнага» і ўстанавіўшы новую мэтавую цану ў $170. Змена адлюстроўвае заклапочанасць наконт стрыманага попыту і яго патэнцыйнага ўплыву на рост даходаў кампаніі, паведамляе Devby.io.

Акцыі EPAM цяпер гандлююцца прыкладна па $157. З пачатку года іх каціроўкі знізіліся больш чым на 30%, хаця дадзеныя InvestingPro паказваюць, што кампанія захоўвае добрую агульную ацэнку фінансавага здароўя. Мэтавая (яна ж «справядлівая») цана акцый — гэта цана, якая разлічана з улікам уплывовых на яе эканамічных фактараў (напрыклад, памеру прыбытку, стану актываў кампаніі, рыначных перспектыў).

EPAM Systems у лютым устанавіла мэтавыя паказчыкі росту даходаў на 2025 фінансавы год у дыяпазоне 10—14% з прагназуемым арганічным ростам даходаў 0,9—4,9%, але можа сутыкнуцца з цяжкасцямі ў іх дасягненні. Першапачатковы прагноз быў заснаваны на чаканым паляпшэнні ў другой палове года, але ў Piper Sandler цяпер сумняваюцца ў ім з-за запаволення працэсаў прыняцця рашэнняў. Паводле аналізу InvestingPro, цяпер кампанія гандлюецца ніжэй за сваю ўнутраную вартасць, а мэтавыя паказчыкі аналітыкаў вар’іруюцца ад $180 да $300.

У Piper Sandler мяркуюць, што прагноз даходаў EPAM можа быць перагледжаны ў бок паніжэння на 300—600 базісных пунктаў, паколькі верагоднасць аднаўлення ў другой палове года пад сумневам.

Патэнцыйнае зніжэнне прагнозу даходаў адыграла вялікую ролю ў паніжэнні рэйтынгу акцый. У Piper Sandler лічаць, што ў цяперашніх абставінах EPAM будзе складаней расці. Фірма аддае перавагу іншым кампаніям у сектары, такім як Accenture, якая лічыцца больш стабільнай, або Globant, у якой чакаецца адносна больш высокі рост.

Карэкціроўка рэйтынгу Piper Sandler з’яўляецца важнай падзеяй для інвестараў і іншых удзельнікаў рынку, паколькі можа паўплываць на ўспрыманне рынкам дынамікі акцый EPAM у бліжэйшай перспектыве.

Тым часам нядаўна EPAM адрапартавала аб даходах за 4 квартал, якія перавысілі чаканні аналітыкаў. Скарыгаваны прыбытак на акцыю склаў $2,84, што лепш за прагноз $2,75. Даход за квартал дасягнуў $1,25 млрд супраць арыенціровачных $1,21 млрд, павялічыўшыся на 7,9% у параўнанні з мінулым годам.

Японская інвестфірма Mizuho Securities скарэкціравала сваю мэтавую цану акцый EPAM з $282 да $267, захаваўшы рэйтынг «вышэй за рынак». Гэтая карэкціроўка адбываецца на фоне прыкмет аднаўлення попыту і запланаваных стратэгічных інвестыцый кампаніі ў новыя тэхналогіі, напрыклад у генератыўны ШІ. Амерыканская Guggenheim таксама крыху знізіла мэтавую цану з $290 да $285, але пацвердзіла рэйтынг «купляць», спаслаўшыся на станоўчую дынаміку арганічнага росту выручкі і стратэгічныя ўкладанні. Абедзве фірмы адзначылі, што EPAM дэманструе ніжэйшую, чым чакалася, аперацыйную маржу, але лічаць гэта часовай з’явай. Усё гэта, на думку аналітыкаў, адлюстроўвае веру ў здольнасць EPAM справіцца з цяперашнімі выклікамі і скарыстацца будучымі магчымасцямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць