БЕЛ Ł РУС

Брэсцкага бізнэсмена завочна асудзілі да 3 гадоў калоніі

8.05.2025 / 18:28

Nashaniva.com

Брэсцкі абласны суд 28 лютага 2025 года ў межах спецвытворчасці разгледзеў крымінальную справу супраць бізнэсоўца Андрэя Вароніна, які некалькі гадоў знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Яго прызналі вінаватым у «публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, а таксама здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Андрэй Варонін

Суд прызначыў Вароніну тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Вярхоўны суд 22 красавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу Андрэя. Судовая калегія пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Вядома, што ў 2020 годзе мужчына ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады па Брэсцкай вобласці. 26 жніўня 2020 года Андрэй паведаміў, што да яго прыйшлі сілавікі. У той жа дзень ён разам з жонкай пакінуў Беларусь.

8 мая КДБ дадаў Андрэя ў «спіс тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Блогера Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў. Сума кампенсацыі зменшылася ў шмат разоў

Завялі новыя крыміналкі супраць Лагвінца, Шанцава і Судаленкі

Аказваецца, экс-супрацоўніц Tut.by Лойку і Таўкачову ўжо асудзілі завочна. Але няясна як

Брэсцкага рэстаратара будуць завочна судзіць за ўхіленне ад падаткаў

Каментары да артыкула