БЕЛ Ł РУС

«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»

10.05.2025 / 19:31

Nashaniva.com

У тыктоку завірусілася відэа з цаной на шакалад «Алёнка» — 9,39 рубля за 200 грамаў. Пад ролікам разгарэлася гарачая спрэчка: адныя абараняюць якасць і смак, іншыя абураныя коштам, заўважыла BGmedia.

Фота ілюстрацыйнае

«Гэта нармальна за «Алёнку»? — спытаў аўтар відэа, знятага ў адной з беларускіх крамаў.

@den_iz_live #минск#евроопт#шоколад#аленка#ценынапродукиы ♬ Мой путь - Dabro

Каментары пад ролікам падзяліліся на два лагеры — адныя лічаць цану адэкватнай, іншыя ў шоку ад падаражання.

«За такія грошы ў Польшчы можна ўзяць Milka 300 грамаў»;

«У Еўропе швейцарскі — 3 еўра за 200 грамаў»;

«Лепш дадаць і купіць кілаграм мяса».

Аднак абаронцы брэнда нагадваюць: какава-бабы даражэюць па ўсім свеце, і Беларусь — не выключэнне.

«Какава падаражэла, а ў нас яна не расце. Прывыкайце да новых рэалій», — піша адзін з каментатараў.

І сапраўды, з пачатку 2024 года сусветная цана на какаву вырасла больш чым удвая, дасягнуўшы гістарычнага максімуму — больш за 10 000 даляраў за тону. Прычыны — неўраджаі ў Кот-д'Івуары і Гане (краіны-лідары па вытворчасці какавы) і рост попыту.

Гэта ўплывае на ўсе рынкі: ад ЗША да Беларусі. Па даных Белстата, за год у Беларусі цэны на шакалад і кандытарскія вырабы выраслі ў сярэднім на 20-30%. І гэта толькі афіцыйная статыстыка.

«Камунарка наогул з дуба ляснулася, — абураюцца пакупнікі. — Цэны амаль удвая падняла!»

Некаторыя скардзяцца і на смак:

«Раней быў шакалад, а цяпер — салодкая гліна».

Але знаходзяцца і тыя, хто гатовы плаціць:

«Добры шакалад, з выдатным складам, не хімозны. Адэкватная цана».

Некаторыя адзначаюць, што доля какавы ў недарагіх плітках можа быць усяго 10-20%. Астатняе — цукар, сухое малако і заменнікі какававага масла. Гэта значыць, нават пры высокай цане не заўсёды гаворка ідзе пра якасны прадукт. Тым боль што заробкі ў большасці беларусаў не растуць у тым жа тэмпе, што і цэны. Гэта робіць звычайныя прысмакі ўсё менш даступнымі.

«З цэнамі ўсё нармальна — гэта заробкі ў нас не адпавядаюць», — рэзюмуе адзін з каментатараў. 

Чытайце таксама:

У мінскім «Цэнтральным» зноў прадаюць кіндары за бесцань

Было 38 рублёў за кіло, стала 63? Цэннік на цукеркі «Камунаркі» выклікаў спрэчкі сярод беларусаў

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

У Беларусі забаранілі расійскі шакалад Boucheron

Увесну пацягнула на салодкае? Доктар расказвае, пра што гэта можа сведчыць

Каментары да артыкула