Грамадства11

У мінскім «Цэнтральным» зноў прадаюць кіндары за бесцань

У адной з мінскіх крам заўважылі чаргу па шакаладныя яйкі-кіндарамі з цацкай па 1,5 рубля. Журналіст выдання Telegraf.news паглядзеў, колькі цяпер каштуе гэты тавар у інтэрнэт-крамах.

Кіндары па 1,5 рубля прапанавалі ва ўніверсаме «Цэнтральны». У прыватнасці, з такой зніжкай прадаюць шакаладнае яйка Kinder Joy з цацкай (20 грамаў).

Фота: тэлеграм-канал «Мерзкий кокобай»

«Пішуць, што кіндара ў засеках шмат!» — паведаміў блогер Какабай.

Фота: тэлеграм-канал «Мерзкий кокобай»

«І за сябе, і за іншых скупляюць. Малайцы», — пракаментавала сторыс пра гэтую чаргу ў інстаграм-акаўнце Какабая адна карыстальніца.

Для параўнання: у інтэрнэт-краме Edostavka 20-грамовае яйка Kinder Joy прадаюць за 7,52 рубля. Гэта значыць, у «Цэнтральным» прадаюць у пяць разоў танней.

У інтэрнэт-краме сеткі Green гэты ж тавар каштуе крыху танней — 6,28 рубля. Але ўсё адно гэта ў чатыры разы даражэй, чым ва ўніверсаме «Цэнтральны» цяпер.

А ў інтэрнэт-краме «Гіпа» за Kinder Joy папрасілі 5,68 рубля.

Чаму гэтым разам у краме знізілі цану на кіндары, пакуль невядома. Аднак можна меркаваць, што прычына можа быць такая самая, як падчас падобнага распродажу ў сакавіку. Тады яйкі-кіндары прадавалі за 1 рубель. І неўзабаве выявілася, што рэч у хуткім заканчэнні тэрміну прыдатнасці яек — 29 сакавіка. Таму іх і распрадавалі як мага хутчэй.

Кіндар-сюрпрызы, якія прадаюцца ў Беларусі, зробленыя ў Расіі. 

Праз санкцыі супраць Беларусі і Расіі ў 2022 годзе многія заходнія кампаніі сышлі з рынку або абмежавалі пастаўкі. Аднак Ferrero, якая вырабляе шакаладныя яйкі, працягвае працу ў Расіі, таму прадукцыя з тых заводаў пастаўляецца і ў Беларусь.

Каментары1

  • Ваня
    08.05.2025
    Это давно не тот киндер, если кто не знает, там теперь пальмовое масло налито со вкусом шоколада в половинке яйца. Справедливости ради, во всём мире так уже =(

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць