Захад падрыхтаваў план перамір'я паміж Расіяй і Украінай
Амерыканскія, еўрапейскія і ўкраінскія перагаворшчыкі ўзгаднілі праект пагаднення з 22 пунктаў для спынення вайны ва Украіне. Як піша NBC News са спасылкай на сваю крыніцу, ён прадугледжвае 30-дзённае спыненне агню.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Фота: Stefan Rousseau — WPA Pool/Getty Images
Дакумент таксама ўключае ўмову, якая адпавядае патрабаванню прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — ЗША не будуць падтрымліваць уступленне Украіны ў НАТА. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
«Калі Пуцін шукае выйсце — вось яно», — заявіў чыноўнік, які паведаміў гэтую інфармацыю, дадаўшы, што прапановы павінен прадставіць расійскаму кіраўніку спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф.
Калі менавіта Уіткаф павінен сустрэцца з Пуціным — не паведамляецца.
Раней міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга напісаў у сацсетцы X:
«Украіна і ўсе саюзнікі гатовыя да поўнага і безумоўнага перамір'я на сушы, у паветры і на моры мінімум на 30 дзён — ужо з панядзелка».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама заявіў, што гатовы пачаць прамыя перамовы з Расіяй, калі той бок у сваю чаргу пагодзіцца на 30-дзённае перамір'е.
Чытайце таксама:
Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне
Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц
Лукашэнка: Расія даўно гатовая не проста да перамір’я ва Украіне, а да заключэння міру