«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай
Прэзідэнт ЗША назваў гэты дзень «патэнцыйна вялікім».
Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць мірныя перамовы з Украінай у Стамбуле.
«Патэнцыйна вялікі дзень для Расіі і Украіны! Толькі ўявіце сабе — сотні тысяч жыццяў могуць быць уратаваныя, калі гэтая бясконцая «крывавая лазня» нарэшце скончыцца. Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет.
Я працягну працаваць з абодвума бакамі, каб пераканацца, што гэта адбудзецца. ЗША жадаюць засяродзіцца замест гэтага на аднаўленні і гандлі. Вялікі тыдзень наперадзе!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.
Пуцін падчас начнога выступлення прапанаваў аднавіць перамовы без папярэдніх умоваў і падзякаваў ЗША за пасрэдніцтва. У Белым доме раней заяўлялі, што Крэмль патрабуе занадта многа і пагражалі выйсці з перамоўнага працэсу, калі бакі не будуць гатовыя да кампрамісу.
Некалькі дзён таму Трамп заклікаў да месячнага безумоўнага спынення агню і пагражаў санкцыямі за яго невыкананне. Аднак, мяркуючы па ўсім, Пуцін гэтую прапанову адхіліў.
Чытайце таксама:
Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая
Захад падрыхтаваў план перамір'я паміж Расіяй і Украінай
Крэмль запатрабаваў для пачатку 30-дзённага перамір'я спыніць пастаўкі зброі Украіне