БЕЛ Ł РУС

Эрдаган сказаў Пуціну, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але падкрэсліў неабходнасць спынення агню

11.05.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным. Абмяркоўвалася аднаўленне мірных перамоваў паміж Украінай і Расіяй.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool Getty Images

Турцыя гатовая прыняць мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй. Пра гэта прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў Пуціну падчас тэлефоннай размовы.

Эрдаган вітаў заяву расійскага прэзідэнта аб гатоўнасці аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле і пацвердзіў, што Турцыя гатовая стаць пляцоўкай для дыялогу, які прывядзе да трывалага вырашэння канфлікту, паведамляе ТАСС.

Пры гэтым Эрдаган адзначыў, што спыненне агню мае ключавое значэнне для перамоваў — гэта, нагадаем, пазіцыя Украіны і яе еўрапейскіх саюзнікаў.

«Адкрылася акно магчымасцяў для дасягнення міру, і ўсебаковае спыненне агню створыць неабходныя ўмовы для мірных перамоваў», — падкрэсліў Эрдаган.

Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў. У Кіеве падкрэсліваюць важнасць спынення агню да пачатку перамоваў. 

Чытайце таксама:

Трамп вырашыў прыцягнуць Эрдагана для спынення вайны ва Украіне

Офіс Зяленскага: Спачатку спыненне агню на 30 дзён, потым усё астатняе

Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах

Макрон аб прапанове Пуціна: Ён шукае выхад, але хоча выгадаць час

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая

Каментары да артыкула