БЕЛ Ł РУС

Беларусцы не ўдалося завезці з Польшчы 296 срэбных манет

12.05.2025 / 15:53

Nashaniva.com

Беларускія мытнікі выявілі ў грамадзянкі Беларусі, якая ехала з Польшчы, амаль 300 срэбных манет, якія яна спрабавала схаваць ад кантролю пры перасячэнні мяжы, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Манеты, знойдзеныя ў жанчыны. Фота ДМК

Паводле інфармацыі ДМК, 62-гадовая жанчына ехала ў якасці пасажыркі легкавога аўтамабіля праз пункт пропуску «Брэст». Яна вусна заявіла пра перамяшчэнне прадуктаў і ўжываных асабістых рэчаў і абрала на мытні «зялёны калідор».

«Пры аглядзе транспартнага сродку мытнікі з рэчаў, якія належаць грамадзянцы, пластыкавых кантэйнераў і завадской аўтамабільнай сумкі, размешчаных у аўто, дасталі манеты розных наміналаў», — паведамілі ў камітэце.

Выяўленыя грошы былі адпраўленыя ў мытную лабараторыю для правядзення экспертызы, якая паказала, што 79 з 296 манет адносяцца да культурных каштоўнасцяў, бо былі адчаканеныя больш за сто гадоў таму.

Манеты агульным коштам каля 36 тысяч рублёў, якія падлягалі дэклараванню, да рашэння суда ў жанчыны канфіскаваныя. У дачыненні да як Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП. Паводле яго прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў) з магчымай канфіскацыяй манет і машыны, на якой яны перавозіліся.

Чытайце таксама:

У беларуса на мяжы знайшлі 10 залатых манет

Кіроўца рэйсавага аўтобуса хацеў увезці праз мяжу 450 срэбных манет

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў увезці з Польшчы каля 500 старажытных манет

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра

Каментары да артыкула