Грамадства11

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра

66-гадовы грамадзянін Нідэрландаў спрабаваў увезці ў Беларусь 183 срэбныя манеты BRITANNIA 2022 і тры залатыя зліткі, не пазначыўшы іх у мытнай дэкларацыі. Але мытнікі на мяжы выявілі нелегальны груз.

Скрыншот з відэа

Нідэрландзец ехаў у Беларусь з Польшчы на легкавым аўтамабілі Dacia. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Брэст».

Для перасячэння мяжы кіроўца абраў чырвоны калідор, дзе падаў пасажырскую дэкларацыю на тавар, які ўвозіўся. Аднак пра манеты і зліткі ён у ёй не згадаў.

Усяго мужчына вёз:

  • 183 срэбныя манеты BRITANNIA 2022;
  • два залатыя зліткі C.HAFNER SEIT GERMANY па 20 грамаў і яшчэ адзін — COMBI BAR вагой 20 грамаў (па 1 граму кожны).

Калі б яму ўдалося гэта правезці нелегальна, то эканомія на мытных пошлінах, як сцвярджаюць у ДМК, склала б каля 10 тысяч рублёў.

У выніку Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 4 артыкула 15.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (недэклараванне тавараў у буйным памеры).

Каментары1

  • ●
    23.09.2024
    Нідэрландцу ! ?))) .
    Тады Байден і Клінтан зшанікі ?))
    А мо ён фламандзец ? Або галандзец .
    Ды яшчэ пакрўдеуца . Накідаю капцьюроў )))))

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць