Грамадства

У беларуса на мяжы знайшлі 10 залатых манет

Мужчына пры ўездзе з Літвы ў Беларусь не задэклараваў, што вязе з сабой дзесяць залатых манет агульным коштам каля 35 тысяч рублёў, расказалі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пры вусным апытанні кіроўца заявіў, што тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, ён пры сабе не мае. Аднак праведзены гродзенскімі мытнікамі агляд яго асабістых рэчаў паказаў іншае.

Дзесяць манет розных наміналаў, якія выявілі ў беларуса, былі вырабленыя ў Італіі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе, Расійскай імперыі, аўстрыйскіх Нідэрландах. У іх складзе — больш за 90% золата.

Сем манет з 10 маюць узрост больш за 100 гадоў і адносяцца да культурных каштоўнасцяў.

Цяпер мужчыну пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічынь — 1260 рублёў, а таксама дадатковы — у памеры ад 10% да 30% ад кошту манет.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць