БЕЛ Ł РУС

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі

12.05.2025 / 18:27

Nashaniva.com

Пасля заявы «Кіберпартызанаў», што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава вывела 150 тысяч даляраў з рахункаў фонду Białoruś Liberty, прытым 107 тысяч прызначаліся для самой Каардынацыйнай рады, выданне «Люстэрка» запыталася ў віцэ-спікеркі КР Станіславы Гліннік, якая цяпер выконвае абавязкі спікеркі, што арганізацыя будзе з усім гэтым рабіць.

Анжаліка Мельнікава

Па словах Гліннік, заяву ў паліцыю аб знікненні грошай, якія прызначаліся для Каардынацыйнай рады, яе прадстаўнікі падаць не змогуць, бо яны фармальна не ўваходзяць у фонд, якім кіравала Мельнікава. Але пры гэтым КР гатовая аказваць следству любое садзейнічанне.

У той жа час прадстаўнікі арганізацыі «ўвесь час на сувязі з донарамі» і «працуюць над аднаўленнем даверу».

Калі Каардынацыйнай радзе дадуць яшчэ грошай замест скрадзеных Мельнікавай, то арганізацыя ўжо зрабіла высновы з ранейшых памылак. Яна мае намер зарэгістраваць уласную юрыдычную асобу, за што возьмецца новы спікер, якога збіраюцца абраць заўтра, 13 мая.

Чытайце таксама:

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

«На выбарах прэзідэнта я б галасаваў за Латушку». Гутарка з патэнцыйным спікерам КР Арцёмам Бруханам — пра смерць маці, татуіроўкі і Мельнікаву

Мельнікава прыляцела на Шры-Ланку, але пасля паляцела далей — Цімур Алеўскі

«Кіберпартызаны»: Мы не ведаем, адкуль у «Палітыкі» інфармацыя пра Мельнікаву

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра

Каментары да артыкула