«Кіберпартызаны»: Мы не ведаем, адкуль у «Палітыкі» інфармацыя пра Мельнікаву
Беларуская хактывісцкая група «Кіберпартызаны» не ведае, на якой падставе журналісты польскага выдання «Палітыка» зрабілі выснову пра знікненне з рахунку фундацыі «Bialorus liberty» 118 тысяч еўра. Пра гэта яны паведамілі Reform.news.

«Мы не ведаем, адкуль у іх такая інфармацыя. На дадзены момант рыхтуем свой справаздачны дакумент па сітуацыі з рахункам, на днях апублікуем — сачыце за навінамі на нашым канале», — распавялі прадстаўнікі «Кіберпартызан».
6 мая 2025 года на сайце польскага выдання «Палітыка» выйшла расследаванне «Zniknięcie Anżeliki». Яго аўтары — паляк Павел Рашка і расіяне Ціму́р Алеўскі і Яўгенія Тамарчанка — сцвярджалі, што знікненне Анжалікі Мельнікавай можа быць звязана з грашыма, якія былі на рахунку фундацыі Bialorus liberty.
«Магчыма, усё звязана з грашыма. 12 сакавіка на рахунак яе фонду паступілі буйныя грантавыя сродкі. Неўзабаве яны былі абнаяўлены. Агульная сума — 118 тысяч еўра», — гаворыцца ў артыкуле.
З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі
Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра
Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў
Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан
Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары