БЕЛ Ł РУС

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава — ёсць і раней недрукаваныя

14.05.2025 / 17:36

Nashaniva.com

Выдавец Раман Цымбераў выпусціў новую кнігу паэзіі Міхала Анемпадыстава «Каб быць бліжэй да зорак», у якую ўвайшлі і творы, якія раней не друкаваліся, піша Bellit.info.

Міхал Анемпадыстаў (1964 — 2018) — адна з найпрыкметнейшых постацяў беларускага мастацтва: плакатыст, дызайнер, фотамастак, аўтар шматлікіх паэтычных твораў.

З 1990-х быў адным са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Быў аўтарам ідэі і тэкстаў рок-мюзікла «Народны альбом» (1997), песень для беларускіх гуртоў і выканаўцаў «Новае неба», «N.R.M.», Касі Камоцкай і інш. У 2013 годзе выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока на дне філіжанкі кавы». Лаўрэат прэміі «Рок-каранацыя» (1996, 1997 гадах, у тым ліку за «Народны альбом» як найлепшы альбом года).

У 2019 годзе ў памяць пра мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава была заснаваная прэмія, што выдаецца за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. 

Летась да 60-годдзя творцы выходзіла кніга «Ці помніш ты», у якую на той момант былі ўключаны амаль усе вершы паэта. 

Чытайце таксама:

Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг

Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову

Андрусь Горват выдаў новую кнігу

Саша Філіпенка едзе з раманам «Слон» у Польшчу, Літву, Германію

Каментары да артыкула