Выходзіць пераклад кнігі пра паўстанне ў Варшаўскім гета
Выдавецтва Połackija Łabirynty, якое дзейнічае ў Польшчы, выпускае з друку кнігу польскай пісьменніцы і журналісткі Ганны Краль (Hanna Krall) «Апярэдзіць Госпада Бога» (Zdążyć przed Panem Bogiem) у перакладзе Лявона Баршчэўскага, піша Bellit.info.
Гэтая кніга Ганны Краль, што ўпершыню асобным выданнем выйшла ў 1977 годзе і прынесла аўтарцы сусветную славу, заснаваная на інтэрв’ю з палітыкам і грамадскім дзеячам Марэкам Эдэльманам, у якім ён узгадвае паўстанне ў Варшаўскім гета і сваю працу кардыёлагам.
Беларускі пераклад будзе прадстаўлены публіцы 15 траўня падчас Варшаўскага кніжнага кірмаша. У 14.00 пачнецца продаж кнігі Ганны Краль «Апярэдзіць Госпада Бога» і аўтограф-сесія.
Чытайце таксама:
Журы Прэміі Арсенневай абвясціла тройку найлепшых паэтычных кніг
Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову
Андрусь Горват выдаў новую кнігу
Саша Філіпенка едзе з раманам «Слон» у Польшчу, Літву, Германію