Паміж Мінскам і Пекінам запусцілі рэгулярны цягнік
Паміж Пекінам і Мінскам запусцілі першы рэгулярны грузавы цягнік, паведамляе кітайскае агенцтва «Сіньхуа».
Фота: xinhuanet.com
Першы састаў з 55 кантэйнерамі адправіўся з Пекіна ў беларускую сталіцу 15 мая. Ён даставіць 293 тоны аўтазапчастак і іншых тавараў, выпушчаных у рэгіёне Пекін — Цяньцзінь — Хэбэй. Цягнік перасячэ кітайска-мангольскую мяжу на КПП Эрэн-Хота і даедзе да месца прызначэння праз 15 сутак.
Чакаецца, што запуск гэтага рэйса будзе садзейнічаць «выхаду на глабальны рынак вялікіх тавараў кітайскай вытворчасці і павышэнню іх уплыву на міжнародным рынку».
Як часта будзе курсіраваць гэты цягнік, пакуль не паведамляецца.
Чытайце таксама:
Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%
Літва не будзе спяшацца з адказам на прапанову Беларусі аднавіць пасажырскія чыгуначныя зносіны