БЕЛ Ł РУС

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год

16.05.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Журналіст выдання The Economist Олівер Кэрал паведамляе ў сваіх допісах у сацсетцы X, што кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі падчас перамоў з украінскай дэлегацыяй выказаўся, што Расія вайны спыняць у найбліжэйшы час не збіраецца.

Уладзімір Мядзінскі. Фота: Burak Kara/Getty Images

«Мы не хочам вайны, але гатовыя ваяваць яшчэ год, два, тры — столькі, колькі спатрэбіцца. Мы ваявалі са Швецыяй 21 год. А вы колькі гатовыя ваяваць?» — нібыта так сказаў Мядзінскі. 

Таксама Мядзінскі, паводле слоў Кэрала, дадаў, што Пятра I, маўляў, фінансавалі Англія і Францыя, а «Швецыя дагэтуль была б вялікай дзяржавай, калі б не гэта». Па словах Кэрала, «падобная рыторыка была цалкам звычайнай на гэтых перамовах».

«Можа быць, хтосьці з вас, хто сядзіць за гэтым сталом, страціць яшчэ больш сваіх блізкіх. Расія гатовая змагацца вечна», — цытуе журналіст яшчэ адно выказванне Мядзінскага.

Акрамя чатырох фармальна анексаваных Расіяй абласцей, частку з якіх яна нават ніколі не кантралявала, расійскія прадстаўнікі нібыта пагражалі захапіць таксама Харкаўскую і Сумскую. 

Чытайце таксама:

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам

Крамлёўская метадычка ўжо настройвае прапагандыстаў, як трэба пісаць пра правал перамоў у Стамбуле

Сярод расійскіх перамоўнікаў у Стамбуле — кіраўнік злавеснага ГРУ. Хто ён, Ігар Касцюкоў?

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся пасля патрабавання Масквы аб вывадзе ўкраінскіх войскаў з чатырох абласцей Украіны

ЕС абмяркоўвае ўвядзенне карных пошлін супраць Расіі

Каментары да артыкула