Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social анансаваў, што ў панядзелак, 19 траўня, зробіць некалькі тэлефонных званкоў. Першай, у 10:00 (17:00 паводле мінскага часу) будзе размова з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Пасля размовы з Уладзімірам Пуціным Дональд Трамп плануе пагутарыць з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Да размовы Трампа і Зяленскага пасля будуць далучаныя «розныя члены NATO».
«Спадзяюся, што гэта будзе прадуктыўны дзень, адбудзецца спыненне агню», — дадаў прэзідэнт ЗША ў публікацыі ў сацсетцы TruthSocial.
За некалькі гадзін да таго МЗС Расіі паведаміла, што дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа патэлефанаваў міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, каб абмеркаваць расейска-ўкраінскія перамовы. Рубіа, маўляў, «вітаў» дасягнутыя дамоўленасці па буйным расійска-ўкраінскім абмене ваеннапалоннымі ў фармаце 1000 на 1000. Спадабалася Рубіа і дамоўленасць сфармуляваць свае прынцыпы спынення агню на паперы кожнай з бакоў, якія затым можна будзе абмеркаваць у пошуках доўгатэрміновага ўрэгулявання канфлікту.
Лаўроў, як гаворыцца ў справаздачы МЗС РФ, падзякаваў ЗША за «канструктыўную ролю» ў арганізацыі праведзенага раўнда першых за тры гады прамых перамоў з Кіевам.
Чытайце таксама:
Расія выставіла Украіне восем умоў
Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру