Свет33

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам выказаў меркаванне, што наперадзе могуць быць «вельмі цяжкія дні». Пра гэта піша польскае выданне RMF24.

Дональд Туск і Святлана Ціханоўская, 16 мая 2025. Фота Офіса Ціханоўскай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з прэм'ерам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам і прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам сёння пагаварылі па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Размова адбылася неўзабаве пасля завяршэння расійска-ўкраінскіх перамоваў у Стамбуле.

Пасля званка Туск заявіў журналістам, што расійскі бок не меў намеру весці перамовы ў прысутнасці амерыканскага боку. Таксама, з ягоных слоў, расійскі бок паставіў умовы, якія «былі непрымальныя не толькі для Украіны, але і для ўсіх нас».

Туск падкрэсліў, што палітыкі будуць працягваць працаваць над мірам ва Украіне. Ён дадаў, што галоўнай задачай будзе захаванне адзінства Еўропы і ЗША па гэтым пытанні.

«Мы не ўтойваем, што пазіцыю Расіі цяжка назваць канструктыўнай. Нас, верагодна, чакаюць вельмі цяжкія дні», — адзначыў ён.

Раней СМІ пісалі, што дэлегацыя Расіі на перамовах з Украінай у Стамбуле выставіла патрабаванні, якія з'яўляюцца «нерэалістычнымі» і «выходзяць далёка за рамкі таго, што калі-небудзь абмяркоўвалася». У прыватнасці, нібыта гаворка ішла пра вывад украінскіх войскаў з некалькіх раёнаў у абмен на спыненне агню.

Міністр замежных спраў Турцыі Гакан Фідан паведаміў, што па выніках сустрэчы бакі дамовіліся, у прыватнасці:

  • правесці абмен палоннымі «тысяча на тысячу»;
  • абмяняцца прапановамі аб спыненні агню ў пісьмовым выглядзе;
  • «прынцыпова» сустрэцца зноў.

Перад перамовамі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што калі на перамовах не змогуць узгадніць прынамсі спыненне агню, то гэта будзе «100-працэнтным пацвярджэннем таго, што Пуцін працягвае падрываць дыпламатыю».

Каментары3

  • Пародныя
    17.05.2025
    Чаму на здымку Туск і Ціханоўская калі артыкул пра Туска і Трампа?
  • Не зайздросціце
    17.05.2025
    Пародныя, таму што асноўныя пытанні вырашае менавіта Ціханоўская, а Трамп толькі піярыцца са сваімі фоткамі і інстаграмамі.
  • Министерка пиара
    17.05.2025
    Вы ничего не понимаете, лучше молчите

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны11

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў1

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны11

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць