БЕЛ Ł РУС

У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку размовы Пуціна з Трампам

17.05.2025 / 22:49

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву ТАСС падрыхтоўку тэлефоннай размовы Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Дзмітрый Пяскоў з Уладзімірам Пуціным. Фота: Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Пяскоў пацвердзіў ТАСС, што тэлефонная размова Пуціна з Трампам рыхтуецца», — паведаміла інфармагенцтва.

Перад гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў тэлефонную размову з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным у панядзелак 19 траўня, а пасля гэтага — размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і саюзнікамі па НАТА.

Як напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, размова з Пуціным павінна адбыцца а 10-й гадзіне раніцы па Вашынгтонскім часе (17:00 па Мінску). Гаворка пойдзе пра спыненне расійска-ўкраінскай вайны.

Чытайце таксама:

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Трамп не стаў лічыць Пуціна перашкодай на шляху да міру

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні

Каментары да артыкула